Дрысьвяты

возера ў Беларусі і Летуве

Дрысьвя́ты (лет. Drūkšiai) — возера ў Беларусі і Летуве, у басэйне ракі Дрысьвяты. Знаходзіцца на мяжы Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці і Езяроскага раёну Ўцянскага павету, за 22 км на захад ад Браслава. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр. Плошча паверхні возера 44,5 км² (зь іх каля 34 км² на летувіскім баку, каля 10 км² — на беларускім). Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 33,3 м, сярэдняя складае 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км.

Возера
Дрысьвяты
Панарама Дрысьвятаў
Панарама Дрысьвятаў
Возера Дрысьвяты
Краіны Беларусь, Летува
Плошча 44,5 км²
Плошча вадазбору 604 км²
Максымальная глыбіня 33,3 м
Сярэдняя глыбіня 7,6 м
Найбольшая даўжыня 13 км
Найбольшая шырыня 5,8 км
Даўжыня берагавой лініі 60,5 км
Вышыня над узроўнем мора 141,6 м
Аб’ём вады 313 млн м³
Каардынаты 55°37′50.21″ пн. ш. 26°35′59.24″ у. д. / 55.6306139° пн. ш. 26.5997889° у. д. / 55.6306139; 26.5997889Каардынаты: 55°37′50.21″ пн. ш. 26°35′59.24″ у. д. / 55.6306139° пн. ш. 26.5997889° у. д. / 55.6306139; 26.5997889
Дрысьвяты на мапе Беларусі
Дрысьвяты
Дрысьвяты
Дрысьвяты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Дрысьвяты.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна выгнутай формы, выцягнутая на захад і поўдзень. Схілы — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым захадзе разараныя, астатнія аблесеныя. У час руху ледавікоў утварыліся дзьве пэрпэндыкулярныя западзіны выцягнутай формы, якія працягнуліся з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход.

Берагавая лінія зьвілістая, у выніку чаго возера мае мноства затокаў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагох вадаёма шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты. Да глыбіні 5 м дно пясковае, цэнтральная частка высьцілаецца глеем.

Мае 8 выспаў, найбольшым зь іх — выспа Замак, плошча якой складае 0,26 км². Возера эўтрофнае. Зарастае каля 10% плошчы паверхні возера. На паўднёва-ўсходнім беразе возера знаходзіцца Дрысьвяцкі парк.

Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка. Выцякае рака Прорва, якая праз возера Аболе і раку Дрысьвяту злучае возера Дрысьвяты з ракой Дзісной (прытокам Дзьвіны). Празрыстасьць вады дасягае 4 м.

Да закрыцьця Ігналінскай АЭС возера выкарыстоўвалася як вадаём-ахаладжальнік.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, сазан, судак, плотка, лінь, верхаводка, мянтуз, рапушка, сустракаецца вугор[1].

  1. ^ Крыволіч К. Дрысвяты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 218.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.