Усьвяцкі замак
Усьвяцкі замак — помнік гісторыі і абарочнай архітэктуры ва Ўсьвятах. Знаходзіўся паміж азёрамі Усьвятам і Ўзьменем і ракой Усьвячай. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Ўсьвяты ўпамінаюцца пад 1021 годам, калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры перадаў іх полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу.
За часамі Інфлянцкай вайны ў 1563 годзе Ўсьвяты захапілі маскоўскія войскі, якія ў 1566 годзе збудавалі тут крэпасьць (замак). Двойчы ў 1569 і 1579 гадох войска Рэчы Паспалітай спрабавала вярнуць Усьвяты, апошняя спроба скончыўся посьпехам. У 1633 годзе кароль і вялікі князь Уладыслаў Ваза загадаў сваім коштам паднавіць замак. Але з пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў 1654 годзе замак захапілі маскоўскія войскі і дашчэнту яго спалілі[1].
Архітэктура
рэдагавацьЗамак стаяў на месцы старога гроду паміж азёрамі Усьвят і Ўзьмень, якія атачалі яго з двух бакоў, а таксама ракой Усьвячай — з трэцяга.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
Літаратура
рэдагаваць- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.