Воўпа
Во́ўпа[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 721 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня.
Воўпа лац. Voŭpa | |||||
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 21 студзеня 1792 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ваўкавыскі | ||||
Сельсавет: | Воўпаўскі | ||||
Насельніцтва: | 712 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1512 | ||||
Паштовы індэкс: | 231908 | ||||
СААТА: | 4208813011 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′7″ пн. ш. 24°21′43″ у. д. / 53.36861° пн. ш. 24.36194° у. д.Каардынаты: 53°22′7″ пн. ш. 24°21′43″ у. д. / 53.36861° пн. ш. 24.36194° у. д. | ||||
± Воўпа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная сынагога, адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[3] і Ўсходняй Эўропе[4][5].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Воўпа ўпамінаецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 годзе перадаў яе канцлеру Алехну Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснавалі касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх: Павал Гальшанскі пераўтварыў яе ў цэнтар сваіх уладаньняў.
У XVI ст. з ініцыятывы вялікай княгіні Боны ўтварылася Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1624 годзе яго набыў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казімера Льва. Апошні ў 1643 годзе прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфэдэраты вынесьлі ў мястэчку сьмяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[6].
У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казімера Лявона Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзэфу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе яно складалася зь мястэчка Воўпы з ключамі Дубнам, Старым Дварцом і Калодзежнам. На сойме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзэф Вінцэнт Плятэр. На 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля з разнымі алтарамі. 21 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. На 1893 год у Воўпе было 110 двароў, дзеялі касьцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сынагога і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня і 25 крамаў; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўпу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўпа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Воўпа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год у Воўпе было 274 двары, на 1990 год — 670, на 1996 год — 337. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Агульны выгляд, 1918 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Вуліца каля касьцёла, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 608 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 518, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 86[9]; 1886 год — 1634 чал.[10]; 1893 год — 2027 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1731 чал.[11]; 1970 год — 460 чал.; 1990 год — 1544 чал.[12]; 1996 год — 848 чал.[13]; 1999 год — 842 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 721 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Воўпе працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Міру вуліца | Касьцельная |
Мастаўская вуліца | Замасьцянская |
З урбананімічнай спадчыны Воўпы да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Мастоўская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Замасьцянская вуліца[14].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца (1873)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1773)
- Могілкі юдэйскія (XVIII ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1859)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл з боку апсыды
-
Касьцёл. Галоўны алтар
-
Касьцёл. Званіца
-
Капліца
-
Капліца, інтэр’ер
-
Юдэйскія могілкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 127.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 162.
- ^ Семянчук Г. Воўпа // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 141.
- ^ Krinsky C.H. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
- ^ Hubka T. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
- ^ Карпыза В. Воўпа, Masty.org
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 140.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Krzywicki J. Wołpa // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 913.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ Міронаў В. Шаблюк В. Воўпа // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 280.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 80.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.