Глыбоцкі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Глыбоцкі замак
| |
Глыбоцкі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Глыбокае |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Глыбоцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Глыбокім. Знаходзіўся ў паўднёва-заходняй частцы мястэчка. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Глыбокім збудавалі ў XVI ст. на месцы двара Зяновічаў. Замак значыцца на мапе М. Струбіча «Тэатар вайны за Інфлянты» (1589 год).
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) пад сьценамі замка 30 чэрвеня 1654 году адбыўся бой паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі на чале з думным дваранінам Ж. В. Кондыравым. Паводле гістарычных крыніцаў, 2 жніўня 1654 году замак ушчэнт выпалілі, а кіраўнік абароны замка полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. У 1658 годзе аддзел войска палкоўніка ВКЛ Уладзіслава Валовіча ўзяў штурмам замак і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўгінаў.
Адноўлены пазьней замак праіснаваў да канца XVIII ст. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1700 годзе замак моцна пацярпеў ад вялікага пажару. Паступова замчышча забудавалі, назву Замкавая атрымала адна з вуліцаў мястэчка.
Архітэктура
рэдагавацьАпісаньні замка не захаваліся, але, відаць, ён не адрозьніваўся ад традыцыйных тагачасных фартыфікацыяў зь земляным валам, драўлянымі сьценамі і вежамі[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0