Шклоўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Шклоўскі замак
| |
![]() Сядзіба на Зашчышчы, 1769—1778 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Шклоў |
Каардынаты | 54°11′00.35″ пн. ш. 30°19′19.24″ у. д. / 54.1834306° пн. ш. 30.3220111° у. д.Каардынаты: 54°11′00.35″ пн. ш. 30°19′19.24″ у. д. / 54.1834306° пн. ш. 30.3220111° у. д. |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Шклоўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Шклоўскі замак |
Шклоўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Шклове. Знаходзіўся на высьпе сярод штучнага става, утворанага на рацэ Шклоўцы. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьЗамак у Шклове збудавалі ў XVII ст. на захад ад гарадзкіх умацаваньняў.
У гістарычных крыніцах XVIII ст. ужо не ўпамінаецца.
Архітэктура
рэдагавацьПэрымэтрам замкавага двара стаялі драўляныя ўмацаваньні: ад ракі, з боку «поля» — гародні, з боку места — вастракол. Замкавы комплекс злучаўся з гарадзкімі ўмацаваньнямі праз драўляны мост «на ізьбіцах», які падводзіў да замкавай брамы «з узводам» — пад’ёмным мостам «на чопах жалезных з рэфамі жалезнымі».
У падарожных запісах князя Багуслава Радзівіла, апроч брамы, упамінаюцца дзьве іншыя вежы. Паводле інвэнтару 1661 году, у цэнтры замкавага двара існавала яшчэ адна высокая драўляная вежа, прыстасаваная дзеля абстрэлу навакольля. У цэйхгаўзе эамка захоўваліся 12 гармат, адна вялікая і 20 малых марцір, 183 гакаўніцы, 44 гранаты рознага калібру, ядры, запас пораху ды іншае[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2