Помнік абарончай архітэктуры
Клецкі замак
Клецкі замак. Т. Макоўскі, XVII ст.
Клецкі замак. Т. Макоўскі, XVII ст.
Краіна Беларусь
Места Клецак
Каардынаты 53°04′31″ пн. ш. 26°37′39″ у. д. / 53.07528° пн. ш. 26.6275° у. д. / 53.07528; 26.6275Каардынаты: 53°04′31″ пн. ш. 26°37′39″ у. д. / 53.07528° пн. ш. 26.6275° у. д. / 53.07528; 26.6275
Дата заснаваньня XI ст.
Клецкі замак на мапе Беларусі
Клецкі замак
Клецкі замак
Клецкі замак
Клецкі замак на Вікісховішчы

Клецкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Клецку. Знаходзіцца паміж цэнтрам места і Клецкім возерам. Існаваў у XI—XVIII стагодзьдзях.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Замак. Т. Макоўскі, XVII ст.

Дзядзінец у Клецку збудавалі, відаць, у XI ст., вакольны горад — у XII—XIII стагодзьдзях. У першай палове XIII ст. дзядзінец узмацнілі. У сярэдзіне XIII ст. фартыфікацыі вакольнага гораду зруйнавалі.

У 1503 году замак спалілі крымскія татары, пазьней яго аднавілі. На тэрыторыі вакольнага гораду ў 1-й палове XVII ст. разьмяшчаўся асабісты двор Радзівілаў. У XVII—XVIII ст. усе фартыфікацыі разбурыліся[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Складаўся зь дзядзінца (Высокага замка) і вакольнага гораду (Дольнага замка). Пляцоўка першапачатковага дзядзінца мела форму, блізкую да круга, умацоўвалася валам, з боку поля — ровам. Мела драўляную сьцяну ў выглядзе складзеных клецяў (адсюль назва гораду).

Ужо ў XIII ст. Высокі замак меў мураваны склеп і цэйхгаўз з зброяй. Дольны замак складаўся зь землянога вала з драўлянай сьцяной і рова, мостам злучаўся з Высокім замкам.

  1. ^ Пазднякоў В. Клецкія абарончыя ўмацаванні // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 335.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць