Помнік абарончай архітэктуры
Барысаўскі замак
Барысаўскі замак
Барысаўскі замак
Краіна Беларусь
Места Барысаў
Каардынаты 54°14′25″ пн. ш. 28°30′03″ у. д. / 54.24028° пн. ш. 28.50083° у. д. / 54.24028; 28.50083Каардынаты: 54°14′25″ пн. ш. 28°30′03″ у. д. / 54.24028° пн. ш. 28.50083° у. д. / 54.24028; 28.50083
Дата заснаваньня XIII ст.
Статус Ахоўная зона
Барысаўскі замак на мапе Беларусі
Барысаўскі замак
Барысаўскі замак
Барысаўскі замак
Барысаўскі замак на Вікісховішчы

Барысаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Барысаве. Знаходзіўся на левым беразе ракі Бярэзіны каля ўтоку ракі Пральлі. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся ровы, запоўненыя вадой.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Замак у Барысаве збудавалі ў XIII—XIV стагодзьдзях па пераносе старыжытнага гораду на новае месца. Кантраляваў суднаходны шлях з Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтар Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. замак тройчы (у 1514, 1519 і 1535 гадох) бралі ў аблогу войскі Маскоўскай дзяржавы.

У 1-й палове XVII ст. перабудоўваўся ў бастыённую фартэцыю. У 1655 годзе маскоўскія войскі захапілі і спалілі замак. У 1656 годзе двойчы пераходзіў з рук у рукі, моцна пацярпеў і некалькі гадоў рамантаваўся. Па аблозе маскоўскай акупацыйнай залогі, якая працягвалася з чэрвеня 1661 да 9 ліпеня 1662 году, абаронцы Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі замак, па чым яго аднавілі.

Па уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак прыйшоў ў заняпад.

Архітэктура рэдагаваць

Займаў пляцоўку каля 2 га, аточаную земляным валам з драўлянымі сьценамі і вежамі, а таксама ровам. Па перабудове ў XVII ст. стаў 5-бастыённай фартэцыяй, з усходу да якой далучалася падзамча, якое таксама мела лінію абароны[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ткачоў М. Барысаўскі замак // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 332.

Літаратура рэдагаваць