Адкрыць галоўнае мэню

Магі́льна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Узды, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Коласава (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Уздой.

Магільна
трансьліт. Mahiĺna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Узьдзенскі
Сельсавет: Нёманскі
Насельніцтва: 365 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1718
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д. / 53.41194; 26.99167Каардынаты: 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д. / 53.41194; 26.99167
Магільна на мапе Беларусі ±
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Магільна — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Зьмест

НазваРэдагаваць

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Магільна» зьяўляецца азначэньнем і паказвае на тое, што паселішча ўзьнікла каля магілаў (курганоў)[2].

У 1979 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Нёман. У 1991 годзе, дзякуючы намаганьням братоў Леаніда і Генадзя Лычоў[3], з ініцыятывы мясцовых жыхароў паселішчу вярнулі традыцыйную гістарычную назву[4].

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Магільна датуецца 1284 годам, калі тут адбылася бітва паміж аб’яднанымі войскамі рускіх князёў і татараў і войскаў легендарнага вялікага князя літоўскага Рынгольда (перамогу атрымалі літвіны). Пазьней яна далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. 3 1-й чвэрці XV ст. паселішчам валодалі князі Альгердавічы, з 1512 году — Пацы, з 1602 году — Радзівілы. Да 1480 году ў пісьмовых крыніцах Магільна значыцца як мястэчка. У пачатку XVI — XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак, збудаваны Станіславам Пацам на левым беразе ракі Нёмана. У XVI ст. у замку збудавалі касьцёл. Дзейнічала прыстань на рацэ Нёмане. Згодна з інвэнтаром маёнтку Магільна 1592 году, у мястэчку (значыцца ў складзе Менскага павету) было 3 вуліцы, царква, карчма, рынак, 56 двароў.

Магільна значна пацярпела ад войнаў сярэдзіны XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яно ўваходзіла ў Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. У 2-й палове XVIII ст. тут пэўны час жыў філёзаф Салямон Майман.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Магільна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы XVIII ст. тут было 92 двары, царква, млын, карчма, вэрф. 3 1830-х гадоў мястэчкам валодалі Вітгенштэйны.

У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі краю ўлады Расейскай імпэрыі адкрылі ў Магільна народную вучэльню. На 1886 год тут было 84 двары, дзейнічалі царква, капліца і сынагога, працавалі валасная ўправа, народная вучэльня і 4 крамы. На 1896 год — 158 двароў. У пачатку XX ст. працавалі лякарня і прыстань.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магільна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1933 годзе тут працавалі шпалерна-гантарэзны завод, рымарская, кравецкая і шавецкая майстэрні, з 1937 году — электрастанцыя.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году Магільна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1972 год тут было 172 двары, на 1999 год — 218, на 1 студзеня 2000 году — 220, на 2007 год — 188. У 2000-я гады Магільна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 374 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 800 чал.[5]; 1886 год — 700 чал.; 1896 год — 923 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 497 чал.; 1999 год — 515 чал.; 1999 год — 520 чал.; 1 студзеня 2000 году — 491 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 416 чал.[6]; 2010 год — 365 чал.

ІнфраструктураРэдагаваць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, лясьніцтва, камбінат побытавага абслугоўваньня, 2 крамы, пошта, філія ААБ «Беларусбанк». Цэнтар СВК «Наднёман».

ЗабудоваРэдагаваць

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Камсамольская вуліца Кавалёўская вуліца[7]
Бяз назвы Рынак пляц

Таксама ў Магільна існавала вуліца Нясьвіская.

СлавутасьціРэдагаваць

  • Археалягічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, які мае 10 насыпаў.

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVI ст.)

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 482.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 238.
  3. ^ Стэльмак М. Магільна — вёска курганоў, дзе хавалі беларускіх ваяроў // «Радыё Свабода», 1 лістапада 2005.
  4. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 6 марта 1991 г. № 666-XII «О возвращении деревне Неман Узденского района Минской области бывшего наименования Могильно»
  5. ^ Jelski A. Mohylna // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 612.
  6. ^ Минская область: Энциклопедия в 2 томах. — Мн.: БелЭн, 2007.
  7. ^ Калядзінскі Л. Старажытнае Магільна // «Чырвоная Зорка», 16 сьнежня 2014

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Магільнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў