Помнік абарончай архітэктуры
Мазырскі замак
Мазырскі замак, сучасная рэканструкцыя
Мазырскі замак, сучасная рэканструкцыя
Краіна Беларусь
Места Мазыр
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Мазырскі замак на Вікісховішчы

Мазы́рскі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Мазыры. Знаходзіўся на беразе Прыпяці, на старажытным гарадзішчы. Існаваў у XV—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Замак у Мазыры збудавалі ў XV ст. на месцы драўляных фартыфікацыяў XIV ст. У 1520—1530-я гады яго зруйнавалі татары. Каля 1543 году замак аднавілі, ён меў тры гародні. У XVI стагодзьдзі цэнтральную частку места атачылі астрогам. Па перабудове ў 1576 годзе замак меў пяць вежаў. У 1609 годзе ён цалкам згарэў, адноўлены ў 1613 годзе.

У ходзе ваенных дзеяньняў XVII ст. замак неаднойчы разбураўся і паступова прыйшоў y заняпад. У XVIII ст. ён пераўтварыўся ў парадны замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны.

16 верасьня 2005 году на Замчышчы адкрыўся музэй «Мазырскі замак» («гістарычны цэнтар «Мазырскі замак»)[1]. У трох адбудаваных з дрэва вежах знаходзіцца тры экспазыцыі: «Зброевая», «Паляўнічая» і «Адміністрацыйная».

Архітэктура

рэдагаваць

Займаў мыс паміж шырокімі ярамі, якія праразалі высокі карэнны бераг Прыпяці. 4-гранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіцьцямі, а зьверху накрываліся шатровым дахам. Сьцяна з гароднямі мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцьці з блянкаваньнем. Дзьве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Сьвятога Спаса, некалькі 3-камэрных дамоў, скарбніца, сьвіраны, піўніца ды іншыя.

Пры дасьледаваньні Замчышча выявілі рэшткі жылой пабудовы XVI ст. з кафлянай печчу, складзенай з гаршковай і каробчатай кафлі, аздобленай геамэтрычным арнамэнтам[2].

  1. ^ Цэнтар «Мазырскі замак»
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 515.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Е000505