Астрашыцкі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Астрашыцкі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Астрашыцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Астрашыцкім Гарадку. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Астрашыцкім Гарадку ўпамінаецца ў інвэнтары 1650 году.
Архітэктура
рэдагавацьКомплекс складаўся з абарончых сьценаў і чатырох кутніх вежаў, аточаных штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход быў праз 3-ярусную браму-вежу «прускага муру», з бакоў якой узвышаліся яшчэ дзьве вежы. Брама завяршалася высокім шатровым дахам і мела ўсярэдзіне жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сьцяны разьмяшчаліся варыўня, кузьня, пякарня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Якімовіч Ю. Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 60.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.