Слонімскія замкі
Помнік абарончай архітэктуры | |
Слонімскія замкі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Слонімскія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Слоніме. Складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў. Знаходзіўся на левым беразе ракі Шчары, на Замчышчы. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьУ XIII ст. у Слоніме збудавалі першы драўляны замак (пазьней Верхні замак). У XIV ст. побач зь ім зьявіўся Ніжні замак.
У 1520 годзе Ніжні замак перабудавалі пад драўляны палац з заляй паседжаньняў, дзе ў другой палове XVII ст. адбываліся генэральныя соймікі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замкі захапіла маскоўскае войска.
Каля 1768 году на Замчышчы збудавалі палацава-паркавы комплекс Агінскіх.
Архітэктура
рэдагавацьВерхні замак
рэдагавацьЗаймаў узвышша памерам 150 на 200 мэтраў. Замкавая пляцоўка мела форму няправільнага прастакутніка, узвышалася над ракой на 3—4 мэтраў і атачалася ровам шырынёй 15—18 мэтраў і глыбінёй каля 8 мэтраў.
Ніжні замак
рэдагавацьЗаймаў падковападобную пляцоўку побач зь Верхнім замкам, атачаўся земляным валам і вадзяным ровам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Руіны палаца Агінскіх, каля 1900 г.
-
Аэрафотаздымак, 1915—1918 гг.
-
Пазьнейшая забудова, 1915—1918 гг.
-
З боку ракі, 1941 г.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2