Магільнянскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Магільнянскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Магільна |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Магільнянскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Магільна. Знаходзіўся на правым беразе ракі Нёману. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Магільна паміж 1520 і 1536 гадамі збудаваў ваявода віцебскі Станіслаў Пац. Паводле інвэнтару 1536 году, у замку была розная зброя, а ў час небясьпекі яго маглі абараняць больш за 100 добра ўзброеных ваяроў. Пад абаронай замка знаходзіліся сяло, двор і мястэчка Магільна.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак страціў абарончае значэньне.
Архітэктура
рэдагавацьЗаймаў чатырохкутную ў пляне пляцоўку памерамі 100 на 65 мэтраў, аточаную валам і аддзеленую ад прызамча глыбокім (каля 8 м) ровам. Ва ўсходняй частцы пляцоўкі быў бастыёнападобны выступ. Меў уязную браму з пад’ёмным мостам і ня менш за 4 кутнія вежы[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9