Лоеў
Ло́еў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку яго ў Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 92 км на поўдзень ад Гомелю, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Каленкавічы). Аўтамабільныя дарогі на Брагін і Рэчыцу. Прыстань на Дняпры.
Лоеў лац. Łojeŭ | |||||
У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1505 | ||||
Магдэбурскае права: | 1576 | ||||
Былая назва: | Лоева Гара | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Лоеўскі | ||||
Плошча: | 6,76 км² | ||||
Вышыня: | 132 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6698 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 990,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2347 | ||||
Паштовы індэкс: | 247095 | ||||
СААТА: | 3230551000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°56′0″ пн. ш. 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д.Каардынаты: 51°56′0″ пн. ш. 30°48′4″ у. д. / 51.93333° пн. ш. 30.80111° у. д. | ||||
± Лоеў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лоеў — магдэбурскае мястэчка і замак[2] Вялікага Княства Літоўскага на землях, часам называных Панізоўем.
Назва
рэдагавацьТапонім Лоеў утварыўся ад асабістага імя Лой, пачатковы сэнс якога — 'тоўсты, поўны, грузны'. Не адкідаецца і зьвязак назвы паселішча з паняцьцем лонва — 'вялізны шматмесцавы човен, ладзьдзя'. Лоеў знаходзіцца на важных гандлёвых шляхох, таму цалкам імаверна, што паселішча магло ўзьнікнуць пры лонве, што стаяў каля берага і выконваў ролю прыстані[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае
рэдагавацьПаводле археалягічных зьвестак, у X—XI стагодзьдзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагодзьдзі Лоеў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі замак, а вакол разьмясьцілася паселішча.
Першы пісьмовы ўпамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам, калі ён уваходіў у склад Кіеўскага павету[4]. У 1538 годзе Лоеў згаданы як мястэчка Любецкай воласьці[5]. У 1569 годзе, напярэдадні падпісаньня ўмоваў Люблінскай уніі, апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага[4]. 3 жніўня 1576 году прывілеем караля Стэфана Баторыя Лоеву было нададзена Магдэбурскае права[6]:
…Иж мы хотячи местца пустые пограничные людми ωсадити и тое староство нашо Любецкое способнеишое и безпечнеишое учинити, позволили и злецили есмо урожоному Павлови Сопезе, кашталянови киевскому, старосте нашому любецкому и перевалскому, на кгрунте нашомъ влостномъ названомъ Лоевомъ городищу, которое лежитъ ωт замку нашого Любецкого в пяти милях на шляху татарскомъ, замокъ будовати и место ωсажати. Якож позволяемъ тымъ теперешним листомъ нашимъ всимъ вобец подданымъ панствъ наших тамъ на томъ местцу Лоевомъ городищу ωседати и будоватися водле порадку иных местъ нашихъ, яко будет назначоно черезъ того ж кашталяна киевского, старосты любецкого… Надаемъ тежъ им в томъ месте право маидемборское по тому, яко въ иных местах наших пограничныхъ естъ надано. Мают ся ωни сами также и гостеи приеждчихъ перед воитомъ своимъ ω всякие речи судити водлугъ права и порадку иных местъ наших вечными часы…
Але толькі ў 1582 годзе кароль прызначыў магдэбурскаму Лоеву войта; ім стаў шляхэтны Хведар Васілевіч Воўк[7][a]. У 1585 годзе Лоеў стаў цэнтрам староства[8]. Прысутны ён і на мапе Вялікага Княства Літоўскага 1613 году.
У 1646 годзе сойм Рэчы Паспалітай далучыў Лоеўскае староства да Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 31 ліпеня 1649 году каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 годзе А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак «Выгляд Лоева ўлетку 1651», паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаваньняў мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў[4]. Па страце Старадубскага павету ў 1667 годзе Лоеўскае староства ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ.
У XVIII стагодзьдзі Лоеў быў значным гандлёвым цэнтрам, у якім штогод праводзілася 10 кірмашоў. У канцы XVIII стагодзьдзя мястэчка падзялялася на Верхняе і Ніжняе, мела 90 двароў і 5 вуліцаў — Рынкавую, Паштовую, Траецкую, Казярогавую, Супрунову, а таксама Траецкі завулак. Каля Лоева працавалі вадзяны млын і шкляная гута, будаваліся судны-байдакі, існавалі ганчарны, гарбарны, канатны і іншыя промыслы; дзеяла паштовая станцыя, прыстань і паромная пераправа на шастох праз Дняпро[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоеў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што мястэчка Лоеў было самым шматлюдным у Рэчыцкай акрузе. Тут налічвалася 849 мужчын і 879 жанцын. Існавала адна зь сямі ў акрузе юдэйскіх школ, але ў адрозьненьне ад іншых, яна была мураваная[10].
У 1858 годзе ў Лоеве адбыліся хваляваньні сялянаў. У парэформавы перыяд мястэчка — цэнтр воласьці Рэчыцкага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лоеве быў 251 двор, дзеялі дзьве царквы, каталіцкая капліца; працавалі школа, 9 млыноў, паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лоеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[11].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сьнежні 1926 году Лоеў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 26 жніўня 1941 да 17 кастрычніка 1943 году Лоеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1966 гадох Лоеў уваходзіў у склад Рэчыцкага раёну.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 3123 чал., зь іх 1548 юдэяў[12]; 1897 год — 4667 чал.[13]
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 5,1 тыс. чал.[14]; 1997 год — 7,9 тыс. чал.[15]; 1999 год — 7,8 тыс. чал.[16]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 7,3 тыс. чал.; 2009 год — 7022 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 6733 чал.[18]; 2017 год — 6739 чал.[19]; 2018 год — 6698 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Лоеве працуюць пэдагагічная вучэльня, 2 сярэднія і музычная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры (хор, вакальны і тэатральны калектывы), бібліятэкі, музэй бітвы за Дняпро з экспазыцыйнымі пляцоўкамі баявой тэхнікі.
Забудова
рэдагавацьСучасная тэрыторыя мястэчка выцягнулася ўздоўж ракі. Пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Забудова асноўных вуліцаў — 2—3-павярховыя жылыя дамы, у цэнтры — 3—5-павярховыя, утварыўся новы жылы квартал у паўднёва-заходняй частцы.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прадпрыемстваў Лоева |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьСпыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[20].
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XIV ст.)
- Касьцёл
- Сынагога
- Царква Сьвятога Мікалая (1746, Сьвяты Пасад)
- Царква Сьвятой Тройцы (1838)
Галерэя
рэдагаваць-
Капліца
-
Старая камяніца
-
Старая камяніца
-
Старая камяніца
Асобы
рэдагаваць- Вадзім Жучкевіч (1915—1985) — беларускі навуковец-географ
- Вольга Церашчатава (1926—1992) — беларускі мастацтвазнавец
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Відавочна, гэта будучы кіеўскі войт, гл.: Білоус Н. О. Привілеї на київське війтівство XVI – першої половини XVII ст. // Архіви України. – 2002. № 1-3 (249). С. 113
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 113.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 297.
- ^ а б в г Анісавец М. Лоеў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 215.
- ^ Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 63, 292
- ^ Білоус Н. О. Привілей на магдебурзьке право Лоєву від 3 серпня 1576 р. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). Минск, 2017; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. — Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 168, 170—171
- ^ Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. С. 169, 171—172
- ^ Кондратьєв І. Любецьке староство. С. 124, 292
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 74, 75
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Jelski A. Łojów // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 686—687.
- ^ г.п. Лоев (Гомельская область), Belarus.by
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Грыцкевіч А. Лоеў // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 389.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 337.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лоеў , Radzima.org
- Лоеў (рас.), Глёбус Беларусі