Радунскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Радунскі замак
| |
Радунскі замак у сярэдзіне XVII ст. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Радунь |
Каардынаты | 54°02′06.64″ пн. ш. 25°03′23.52″ у. д. / 54.0351778° пн. ш. 25.0565333° у. д.Каардынаты: 54°02′06.64″ пн. ш. 25°03′23.52″ у. д. / 54.0351778° пн. ш. 25.0565333° у. д. |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Радунскі замак | |
Радунскі замак на Вікісховішчы |
Радунскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Радуні. Знаходзіўся на беразе ракі Радунькі, на паўднёвы ўсход ад вёскі Гарадзішча. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся замкавыя валы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Радуні збудавалі ў XIV ст., відаць, як рэзыдэнцыю радунскага старосты. Паводле народнага падання, перад тым як зьехаць у Белавескую пушчу, тут нейкі час жыла вялікая княгіня Бона Сфорца. 20 кастрычніка 1536 году пры вялікім князе Жыгімонце Старым тут падпісалі ўмову аб шлюбе Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштольда.
Замак зруйнавалі ў XVII ст., а ў XIX ст. цалкам засыпалі замкавы роў.
Архітэктура
рэдагавацьУзьнятая на вышыню да 8 м над далінай ракі чатырохкутная ў пляне пляцоўка мае памеры 85 на 60 мэтраў, валы маюць вышыню 3—5 м. Атачаецца ровам глыбінёй 2,5—3 м і шырынёй 6—8. У паўднёва-ўсходнім вугле валоў вылучаецца колішні ўваход, дзе месьцілася ўязная вежа-брама з пад’ёмным мастом.
Аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляна-земляных фартыфікацыяў — вал, сьцены-гародні і вежы. Археалягічныя дасьледаваньні выявілі кераміку XIV—XVII стагодзьдзяў, паліваную і тэракотавую кафлю, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякеру, манэты XV—XVII стагодзьдзяў[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413В000129 |