Помнік абарончай архітэктуры
Лукомскі замак
Краіна Беларусь
Вёска Лукомаль
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе

Лукомскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лукомлі. Знаходзіўся каля правага берага ракі Лукомкі. Існаваў у XIV—XVI стагодзьдзях.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле Сьпісу рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, у XІV ст. Лукомаль лічыўся местам з магутным і добра ўмацаваным замкам[1].

У 1386 годзе злучаныя войскі прускіх і інфлянцкіх рыцараў аблажылі замак. Залога мужна і доўга абаранялася, загінула шмат крыжакоў, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму яны захапілі замак.

У час Інфлянцкай вайны 1588—1583 гадоў у 1563 годзе Лукомаль і замак захапіла і зьнішчыла маскоўскае войска Івана ІV Тырана. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 годзе гісторык Мацей Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вялікі замак. З XVІІ ст. дакумэнты ўпамінаюць толькі вёску Лукомаль[2].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 365.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 366.

Літаратура

рэдагаваць