Варонецкі замак
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Варонецкі замак
| |
Замчышча
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Варонічы |
Каардынаты | 55°19′37.63″ пн. ш. 28°38′2.88″ у. д. / 55.3271194° пн. ш. 28.6341333° у. д.Каардынаты: 55°19′37.63″ пн. ш. 28°38′2.88″ у. д. / 55.3271194° пн. ш. 28.6341333° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Варонецкі замак |
Варонецкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Варонечы. Знаходзіўся на беразе ракі Ўшачы. Існаваў у XVI ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьЗамак у Варонечы збудавалі ў XVI ст. паводле загаду Жыгімонта Аўгуста. Адыгрываў істотную ролю ў час Інфлянцкай вайны. Захоплены маскоўскімі войскамі, у 1581 годзе замак вызвалілі войскі Стэфана Баторыя[1].
Архітэктура
рэдагавацьАд замка захавалася гарадзішча, якое носіць найменьне «замак» і падзяляецца на тры часткі: усходнюю, заходнюю і паўднёвую, аддзеленых адна ад адной ровам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
Літаратура
рэдагаваць- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413В000264 |