Помнік абарончай архітэктуры
Жлобінскі замак
Краіна Беларусь
Места Жлобін
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1654

Жлобінскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Жлобіне. Знаходзіўся на правым беразе ракі Дняпра. Існаваў у XV—XVII стагодзьдзях.

Гісторыя рэдагаваць

Драўляны замак у Чачэрску збудавалі ў XV ст. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у ліпені 1654 году замак узялі штурмам і спалілі ўкраінскія казакі Івана Залатарэнкі.

Архітэктура рэдагаваць

Складаўся з уласна замка (60 × 50 м) і падзамка (130 × 60 м), разьмешчанага на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 м над прырэчнай жылой зонай сярэднявечнага паселішча. Замак увацоўваўся земляным валам і драўлянымі сьценамі-гароднямі зь вежамі і брамамі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 435.

Літаратура рэдагаваць