Ковенскі замак
Ковенскі замак — сярэдневяковы замак у жамойцкім горадзе Коўна. Пабудаваны ў стратэгічна важным месцы — зліцьці Нёмана і Вяльлі як апорны пункт у абароне супраць Тэўтонскага ордэна. У наш час захавалася каля траціны замка з дзвюма вежамі. Сёньня ў замку разьмешчаны невялікі музэй.
Гісторыя
рэдагаваць- XIII—XIV стагодзьдзі — узьвядзеньне мураванага замка.
- 1362 — разбураны крыжакамі, але хутка адноўлены. 1383 — зноў разбураны.
- 1410 — Вітаўт канчаткова вярнуў Коўна ў склад ВКЛ і мадэрнізаваў замак.
- 1560—1580 — збудаваны артылерыйскі бастыён.
- 1655 — замак захоплены і спалены маскоўцамі.
- З 1950-х праводзіцца дасьледаваньне і кансэрвацыя рэшткаў замка.
Архітэктура
рэдагавацьКовенскі замак зазнаў 3 этапы рэвалюцыі: першапачаткова ён ўяўляў сабою наўпрост квадрат абведзены праслам мураванай сьцяны, на ўзор крыжацкіх лагэрбургаў. Галоўны мур па пэрымэтры абкружаў дадатковы больш нізкі мур-цьвінгэр.
Пры Вітаўце замак быў значна мадэрнізаваны: падвышаны сьцены, па кутах замкавай сьцяны былі ўзьведзены па чарзе цыліндрычныя і квадратныя флянкіруючыя вежы. Замак быў пераўтвораны ў дасканалую кастэль.
Апошнім этапам стала будаўніцтва паўкруглага артылерыйскага бастыёна вакол адной зь вежаў.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКовенскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў