Лоск

вёска ў Беларусі

Лоск[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 192 чалавекі. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Валожына, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.

Лоск
лац. Łosk
Гарадзішча
Гарадзішча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Гародзькаўскі
Насельніцтва: 192 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222355
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′57″ пн. ш. 26°26′15″ у. д. / 54.26583° пн. ш. 26.4375° у. д. / 54.26583; 26.4375Каардынаты: 54°15′57″ пн. ш. 26°26′15″ у. д. / 54.26583° пн. ш. 26.4375° у. д. / 54.26583; 26.4375
Лоск на мапе Беларусі ±
Лоск
Лоск
Лоск
Лоск
Лоск
Лоск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лоск — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Паводле археалягічных дасьледаваньняў, паселішча існавала ўжо ў XI—XIII стагодзьдзях. Аднак упершыню Лоск (пад назвай Лошаск) упамінаецца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы XIV ст. У XIV—XVIII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак. У першай палове XV ст. паселішчам валодалі Карыбутавічы. У 1480 годзе ў Лоску заснавалі касьцёл. З канца XV ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні П. Мантыгердавіча, з пачатку XVI — Кішкаў, за якімі тут дзеяў кальвінскі збор. У 1574 годзе Ян Кішка заснаваў Лоскую друкарню. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка.

На 1620 год у Лоску было 83 двары. У 1630-я гады С. Кішка перадаў мястэчка Віленскай капітуле (валодала ім да XIX ст.)

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў Лоску было 65 будынкаў, 2 царквы, касьцёл. У пачатку XX ст. дзеяла школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лоск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лоск апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Забрэскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лоск увайшоў у Беларускай ССР, у Валожынскі раён Баранавіцкай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 242 двары, на 1997 год — 192, на 1999 год — 187.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 506 чал.[4]; 1884 год — 592 чал., зь іх 433 праваслаўныя, 57 каталікоў, 102 юдэі[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 600 чал.; 1972 год — 820 чал.; 1997 год — 346 чал.[6]; 1999 год — 400 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 192 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Лоску працуе пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Беняш Будны (другая палова XVI ст., Лоск? — першая палова XVII ст.) — пісьменьнік, перакладнік і камэнтатар твораў антычных аўтараў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 119.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 133.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 735.
  6. ^ Шаблюк В. Лоск // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 393.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 347.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць