Астрашыцкі Гарадок

Астрашы́цкі Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўсяжы. Цэнтар сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 2302 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Менску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Менск — Лагойск.

Астрашыцкі Гарадок
лац. Astrašycki Haradok
Капліца Сьвятой Ганны
Капліца Сьвятой Ганны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Астрашыцкагарадоцкі
Вышыня: 223 м н. у. м.
Насельніцтва: 2302 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223054
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′59.9002075188″ пн. ш. 27°41′59.8791503904″ у. д. / 54.06663894653° пн. ш. 27.69996643066° у. д. / 54.06663894653; 27.69996643066Каардынаты: 54°3′59.9002075188″ пн. ш. 27°41′59.8791503904″ у. д. / 54.06663894653° пн. ш. 27.69996643066° у. д. / 54.06663894653; 27.69996643066
Астрашыцкі Гарадок на мапе Беларусі ±
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятой Ганны, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Тышкевічаў.

Тапонім Астрашы́цкі Гарадо́к[1] складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасьць да вёскі Астрошыцаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Палац. Н. Орда, 1864 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра ГарадокАстрашыцкі» дадалося пазьней) датуецца 1567 годам. Паводле інвэнтару 1650 году, у мястэчку існавалі драўляны замак, царква, карчма і крамы; Рынак і 3 вуліцы (Менская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сьцены і 4 кутнія вежы, яго атачалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» ўнутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам разьмяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

 
Інтэр'ер палаца. А. Жамэт, 1872 г.

На 1734 год у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвэнтару 1745 году — 30 двароў, драўляны палац, зьвярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[4]. У першай палове XIX ст. за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе разьмяшчалася сабраная Міхалам Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў зьвярынец. На 1886 год у Астрашыцкім Гарадку дзеялі 2 царквы і капліца, працавалі школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крамаў, заезны дом і 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Астрашыцкі Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астрашыцкі Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцкагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам раёну (з 1935 году ў Менскім раёне). Статус Астрашыцкага Гарадку панізілі да вёскі.

На 1987 год у Астрашыцкім Гарадку было 1789 двароў, на 1995 год — 938. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1115 муж.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1564 чал.; 1987 год — 1789 чал.[6]; 1995 год — 2390 чал.[7]; 1999 год — 2154 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2302 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Спаская царква
 
Сажалка ў вёсцы (2021 год)

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Тацяна Самусенка (1938—2000) — беларуская фэхтавальніца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка
  • Уладзімер Содаль (1937—2015; спачыў на тутэйшых могілках) — беларускі літаратуразнаўца, журналіст і краязнаўца
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 300.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 131.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  4. ^ Jelski A. Gródek (4) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 818.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ Віталёва В., Якімовіч Ю. Астрашыцкі Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 222.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 55.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць