Рэчыцкі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Рэчыцкі замак
| |
Рэчыцкі замак, 1649 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Рэчыца |
Каардынаты | 52°22′22.7″ пн. ш. 30°23′19.3″ у. д. / 52.372972° пн. ш. 30.388694° у. д.Каардынаты: 52°22′22.7″ пн. ш. 30°23′19.3″ у. д. / 52.372972° пн. ш. 30.388694° у. д. |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1649 |
Рэчыцкі замак |
Рэ́чыцкі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Рэчыцы. Знаходзіўся на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы старажытнага гарадзішча. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляны замак у Рэчыцы збудавалі ў XVI ст.
За часамі Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) у 1649 годзе замак зруйнавалі. Захаваліся яго плян і гравюры 1649 году.
Архітэктура
рэдагавацьАвальны ў пляне замак займаў пляцоўку каля 1 га. Атачаўся валам і ровам. Складаўся з драўляных абарончых сьценаў, зробленых паводле тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у пляне вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў з паўднёвага захаду праз пад’ёмны мост[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5