Рагачоў

горад у Беларусі

Рагачо́ў — места ў Беларусі, на сутоках Дняпра і Друці. Адміністрацыйны цэнтар Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 34 809 чалавек[1]. Знаходзіцца за 121 км на поўнач ад Гомля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтамабільныя дарогі на Бабруйск, Магілёў, Прапойск, Жлобін. Прыстань на Дняпры.

Рагачоў
лац. Rahačoŭ
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Рагачова Сьцяг Рагачова
Першыя згадкі: 1142
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Плошча:
  • 18,06 км²
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва: 34 809 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247250
СААТА: 3247501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д. / 53.1; 30.05Каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д. / 53.1; 30.05
Рагачоў на мапе Беларусі ±
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://rogachev.gomel-region.by/

Рагачоў — места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак каралевы Боны, помнік архітэктуры XVI ст.

 
Рагачоў, з мапы 1695 г.

Тапонім Рагачоў утварыўся ад прозьвішча Рагач. Народная этымалёгія зьвязвае назву з разьмяшчэньнем «на рагу» пры ўтоку Друці ў Дняпро, аднак фармант -оў сьведчыць пра патранамічнае паходжаньне[2].

Варыянт лацінскага напісаньня назвы места на мапе 1695 году — Rohaczou.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Рагачоў зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1142 годам, калі паселішча ўваходзіла ў Тураўскае княства. Тагачаснае насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, апрацоўкай жалеза, каляровых мэталаў, косьці, дрэва.

Выгаднае геаграфічнае становішча Рагачова спрыяла разьвіцьцю гандлю і рамёстваў, места было важным пунктам на дняпроўскім водным шляху паміж Смаленскам, Магілёвам і Кіевам. Адзначаліся разьвітыя гандлёвыя дачыненьні з Валыньню.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У канцы ХІІІ стагодзьдзя Рагачоў як уладаньне князя Даўмонта далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XIV—XVІІІ стагодзьдзях места было цэнтрам староства. З канца XV стагодзьдзя Рагачоў знаходзіўся ў валоданьні князёў Яраславічаў. У 1535 годзе маскоўскія войскі захапілі і разрабавалі места[4].

У XVІ стагодзьдзі ў Рагачове на месцы старажытнага гарадзішча збудавалі замак і палац, званы ў народзе «замкам каралевы Боны» (у 1654 годзе яго спалілі маскоўскія захопнікі). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1566 годзе згадваецца царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна[a].

У 1730 годзе на паўночнай ускраіне Рагачова пачалося будаваньне слабады, дзе ў 1743 годзе было дазволена збудаваць царкву Сьвятога Міхала Арханёла. На 1765 год места было цэнтрам староства, якое аб’ядноўвала 27 вёсак з 609 дварамі і знаходзілася ў валоданьні Пацаў. У другой палове XVIII стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Антонія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Герб, 1843 г.
 
Праект пляну Рагачова, 1778 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рагачоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала герб: «у залатым полі чорны бараноў рог»[5]. У гэты час тут працавала 6 дробных прадпрыемстваў. У 1788 годзе ў Рагачове пачала працаваць паштовая кантора. У 1801 годзе адкрылася павятовая, у 1819 годзе — прыходзкая вучэльні. На 1850 год у месьце было 18 вуліцаў і завулкаў, 375 будынкаў, у тым ліку 6 скарбовых, дзеялі 3 царквы, працавалі 2 пошты, 46 крамаў і 23 карчмы.

У 1864 годзе ў Рагачове працавалі 24 мануфактуры, 5 гарбарняў, 5 маслабойняў, 4 цагельні, ганчарны завод, 4 бровары, 5 крупарушак, 132 рамесьнікі. Увесну 1873 году адбылася закладка мескага саду. На 1880 год у Рагачове было каля 560 дамоў, працавалі 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і гарбарныя заводы. У 1884 годзе працавалі лякарня і аптэка. На 1896 год — 948 двароў. У 1900 годзе ў месьце было 1157 жылых дамоў, 210 газавых ліхтароў, працавалі аптэка, бібліятэка, жаночая гімназія, з 1909 году настаўніцкая сэмінарыя, 2 кнігарні, 2 друкарні, 5 канатных фабрык. У 1902 годзе праз Рагачоў прайшла чыгунка Магілёў — Жлобін. На 1913 год у месьце было 50 прадпрыемстваў з 185 працоўнымі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рагачоў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рагачоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рагачоў увайшоў у склад Беларускай ССР[7], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рагачоў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). На 1934 год у Рагачове працавалі лесапільня (з 1901 году), кардонная фабрыка (з 1913 году), ільнозавод (з 1932 году), электрастанцыя (з 1918 году), цагельня (з 1912 году), друкарня, электрычны млын, кавальская (з 1930 году), кравецкая (з 1927 году), шавецкая (з 1928 году), бандарная, кошыкавая і сталярна-мэблевыя майстэрні, цукеркавая арцель (з 1931 году), смалакурня (з 1929 году), хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі і сьлясарня. Дзеялі настаўніцкі інстытут (у 1940 годзе — 610 студэнтаў), школа мэдычных сясьцёр, 4 сярэднія і 7-гадовая школы, лякарня, паліклініка, 2 аптэкі. На 1941 год у Рагачове працавалі: завод кансэрваванага малака і лесазавод, кардонная фабрыка і льнозавод, сьпіртзавод і хлебазавод, цагельня і 22 прамысловыя арцелі. Таксама працавалі Рагачоўскі настаўніцкі інстытут і рамесная вучэльня, школы трактарных мэханікаў і мэдсясьцёр, 51 школа і 5 дзіцячых дамоў, друкарня і 52 бібліятэкі, а таксама тэатар «Мадэрн». Налічвалася звыш 1230 жылых дамоў[8].

3 ліпеня 1941 году Ўзброеныя сілы Нямецкай дзяржавы занялі Рагачоў у ходзе Нямецка-савецкай вайны. 13 ліпеня 1941 году 63-і стралковы корпус пад загадам генэрал-лейтэнанта Леаніда Пятроўскага перайшоў Дняпро, адбіў Рагачоў са Жлобінам і адкінуў немцаў на 30 км на захад. У наступныя дні на ўсход чыгункай вывезьлі некалькі заводаў Рагачова. 13 жніўня нямецкія войскі абкружылі 63-і стралковы корпус і занялі Рагачоў на наступны дзень. 1 лістапада 1941 году нямецкія захопнікі забілі каля 3000 жыдоў Рагачова ў рове за кардоннай фабрыкай на беразе Друці. Увесну 1942 году з рова ў Друць змыла некалькі сотняў трупаў. Пасьля нямецкай акупацыі ў Рагачове засталося 2 двухпавярховыя будынкі і некалькі прыватных дамоў на берагах Друці і Дняпра. Да 1947 году ў Рагачове разьбіралі руіны[8]. Места знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны да 24 лютага 1944 году.

У 1971 годзе ў Рагачове знайшлі манэтны скарб памерам у 1 тыс. старажытных манэтаў. 19 красавіка 2010 году места ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • ХIХ стагодзьдзе: 1800 год — 3 тыс. чал.; 1826 год — 2093 чал.[10]; 1850 год — 3112 чал.; 1866 год — 6136 чал.[11]; 1880 год — 4437 чал. (2234 муж. і 2203 жан.), зь іх 2570 праваслаўных, 171 каталік, 19 старавераў і 1677 юдэяў[12]; 1897 год — 9038 чал., зь якіх 42,5% былі пісьменнымі; 1900 год — 11 733 чал.
  • ХХ стагодзьдзе: 1908 год — 20 836 чал., зь іх 5970 праваслаўных, 1199 каталікоў, 73 стараверы, 13 594 юдэі[13]; 1939 год — 15,2 тыс. чал.; 1959 год — 10,2 тыс. чал.; 1970 год — 16 тыс. чал.; 1975 год — 19,8 тыс. чал.[14]; 1991 год — 37 тыс. чал.; 1999 год — 34 502 чал.[15]; 2000 год — 35,7 тыс. чал.[16]
  • ХХI стагодзьдзе: 2004 год — 34 727 чал.; 2006 год — 34,1 тыс. чал.; 2009 год — 33 702 чал.[17] (перапіс); 2010 год — 33,6 тыс. чал.; 2016 год — 34 937 чал.[18]; 2017 год — 34 825 чал.[19]; 2018 год — 34 809 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Рагачове працуюць 6 сярэдніх школаў, 12 дашкольных установаў.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры з народным тэатрам, 7 бібліятэк. У 1962 годзе адкрыўся музэй народнай славы.

Вядуцца мясцовае радыётрансьляцыі, выдаецца раённая газэта «Свабоднае слова».

Забудова

рэдагаваць

Асноўная тэрыторыя Рачагова месьціцца ў міжрэччы Дняпра і Друці, гэта Цэнтральны і Залінейны плянавальныя раёны. На правым беразе Друці — Задруцьце. Пераважае забудова сядзібнага тыпу. Цэнтральную частку фармуюць 5-павярховыя будынкі. Паўсталі новыя кварталы і вуліцы, 3 мікрараёны, шматпавярховыя дамы ўзводзяцца ў жылым раёне «Лясьнянка». Функцыянуе шырокая паркавая зона.

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Бабруйская вуліца (з 1917) Шашэйная вуліца
Багатырова вуліца (з 1957) Пясковая вуліца Новапралетарская вуліца
Молатава вуліца
Фабрычная вуліца
Валадарская вуліца (з 1917) Касьцельная вуліца
Галкіна вуліца (з 1970-х) Цагельная вуліца рас. Кирпичная улица
Гарбатава вуліца (з 1980-х) Садовая вуліца
Гарбачова вуліца Афіцэрская вуліца Чырвонаармейская вуліца (1917—1974)
Гомельская вуліца (з 1917) Віцебская вуліца
Горкага вуліца (з 1936) Канатная вуліца
Дзімітрава вуліца (з 1934) Палявая вуліца
Дзяржынскага вуліца (з 1926) Стайневая вуліца рас. Конюшенная улица
Зайцава вуліца (з 1980-х) Дняпроўская вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Лугавая вуліца Мікалаеўская вуліца (1894—1917)
Зіноўева вуліца (1917—1936)
Калгасны завулак Кароткая вуліца
Калесьнікава вуліца Мяшчанская вуліца Сялянская вуліца (1917—1964)
Калініна вуліца (з 1920-х) Булгака вуліца
Камсамольская вуліца (з 1917) Млынавая вуліца
Камуністычная вуліца Горная вуліца
Уладзімера Караткевіча вуліца Ёлачная вуліца Бухарына вуліца (1917—1938)
Яжова вуліца (1938—1939)
Чкалава вуліца (1939—2010)
Кастрычніцкая вуліца (з 1920-х) Галавінская вуліца
Кірава вуліца Васільеўская вуліца
Леніна вуліца Быхаўская вуліца Цымэрмана вуліца (1919—1970)
Лібкнэхта вуліца (з 1917) Царкоўная вуліца
Луначарскага вуліца (з 1920-х) Папярэчная вуліца Георгіеўская вуліца (рас. Георгиевская улица)
Пакацілы вуліца Паўднёвая вуліца Паўночнаданецкая вуліца (1931—2005)
Парыскай Камуны вуліца (з 1917) Паўночная вуліца
Першамайская вуліца (з 1920-х) Навасьвецкая вуліца
Пілютава вуліца Высокая вуліца Сьцяпанава вуліца (1984—2005)
Пралетарская вуліца (з 1917) Школьная вуліца
Савецкая вуліца (з 1917) Папоўская вуліца
Канстанціна Саньнікава вуліца Лясная вуліца Калгасная вуліца (1930—1995)
Сацыялістычная вуліца (з 1917) Ісаеўская вуліца
Сурначова вуліца (з 1970-х) Гуменная вуліца
Сьвярдлова вуліца (з 1919) Берагавая вуліца
Сьмідовіча вуліца (з 1935) Пясковая вуліца
Сьцяпанава вуліца Батарэйная вуліца
Сядова вуліца Інжынэрная вуліца Дзям’яна Беднага вуліца (1920—1940)
Тэльмана вуліца Аляксандраўская вуліца Каменева вуліца (1917—1936)
Урыцкага вуліца (з 1919) Ветраная вуліца
Фрунзе вуліца (з 1960-х) Рынкавая вуліца
Халтурына вуліца Фабрычная вуліца
Цымэрмана вуліца Ёлшынская вуліца Леніна вуліца (1924—1970)
Цэткін вуліца (з 1917) Зявакінская вуліца
Чарнышэўскага вуліца Фабрычная вуліца
Энгельса вуліца Батарэйная вуліца Лясаля вуліца (1917—1936)[20]
Бяз назвы Рынак пляц рас. Базарная площадь

З урбананімічнай спадчыны Рагачова да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Баравіца, Вакзальная, Друцкая, Загуменная, Кавальская, Набярэжная, Ніжнегародзкая, Ніжнедняпроўская, Падгорная, Рабочая і Чыгуначная.

На 2012 год звыш 100 з больш як 370 вуліцаў Рагачова насілі імя касманаўтаў[21].

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Рагачова
  • ААТ «Рагачоўскі завод „Дыяпраектар“»
  • ААТ «Рагачоўскі МКК»
  • КДУП «Рагачоўскі завод напояў»
  • ПУП «Рагачоўскі кансэрвавы камбінат»
  • УП «Мэблевая фабрыка ААТ „Фандок“»
  • РУП «Завод ЖБВ»
  • ААТ «Рагачоўскі аграсэрвіс»
  • Рагачоўскі хлебазавод
  • ІПВУП «Рэмкомп»
  • ЗАТ «Рэмеза».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Рагачоўскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дняпро»[22].

Славутасьці

рэдагаваць

На 2014 год пасярод сасновага бору «Дол сьмерці», што каля старых могілак на беразе Дняпра, месьціўся абэліск памяці пра некалькі сотняў забітых Таемнай дзяржаўнай паліцыяй Нямеччыны падчас акупацыі ў ходзе Нямецка-савецкай вайны[8].

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ НГАБ. Ф. 1783, воп. 1, спр. 6. С. 483.
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 323—324.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 482.
  4. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 223.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Біч М. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 62.
  8. ^ а б в Валяр'ян Шкленьнік. Рагачоўскі фронт // Зьвязда : газэта. — 18 сакавіка 2014. — № 49 (27659). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 189 ад 19 красавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»(недаступная спасылка)
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 221.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 222.
  12. ^ Krzywicki J. Rohaczew // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 687.
  13. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  14. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  15. ^ Ваганава А. Рагачоў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 39.
  16. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 195.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Климович А. Улицы моего города (продолжение), Рагачоўская шляхта
  21. ^ Пукшанскі А. Штаны і іншыя вуліцы // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2012. — № 84 (27199). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць