Дрысьвяцкі замак

помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Дрысьвятах
Помнік абарончай архітэктуры
Дрысьвяцкі замак
Замчышча
Замчышча
Краіна Беларусь
Вёска Дрысьвяты
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дрысьвяцкі замак на Вікісховішчы

Дрысьвяцкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Дрысьвятах. Знаходзіўся на высьпе Замку возера Дрысьвятаў. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Драўляны замак у Дрысьвятах збудавалі ў XIV ст. на гарадзішчы дняпроўска-дзьвінскай культуры і пэрыяду Русі X—XIII стагодзьдзяў. У канцы XІV — пачатку XV ст. на высьпе стаяў «двор Дрысьвяты» вялікага князя Вітаўта, пазьней — Аляксандра.

У пісьмовых крыніцах замак упамінаецца ў 1514 годзе, з 1542 году ім валодаў маршалак Ян Юр’евіч Глябовіч. Дакумэнты 1557, 1561, часоў Інфлянцкай вайны (1558—1583) і тагачасныя сьведкі адзначылі ў замку значную залогу. Захавалася апісаньне замка за 1662 год.

У 2-й палове XVII ст. замак перастаў існаваць.

Архітэктура рэдагаваць

Займаў пляцоўку (75 х 50 м) авальнай формы, якая ўзвышалася на 6—7 м над паверхняй возера і атачалася валам[1].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 228.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000190