Койданаўскі кальвінскі збор
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Койданаўскі кальвінскі збор
| |
Койданаўскі кальвінскі збор, каля 1900 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Койданаў |
Каардынаты | 53°41′26.71″ пн. ш. 27°07′39.89″ у. д. / 53.6907528° пн. ш. 27.1277472° у. д.Каардынаты: 53°41′26.71″ пн. ш. 27°07′39.89″ у. д. / 53.6907528° пн. ш. 27.1277472° у. д. |
Канфэсія | кальвінізм |
Архітэктурны стыль | готыка |
Заснавальнік | Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1945 |
Койданаўскі кальвінскі збор | |
Койданаўскі кальвінскі збор на Вікісховішчы |
Койданаўскі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Койданаве. Знаходзіўся на Гаштольдавай гары, каля Плябанскай вуліцы. Твор архітэктуры готыкі.
Утвараў адзіны ансамбль з мураваным замкам. На тэрыторыі збору знаходзіўся 1-павярховы мураваны будынак плябаніі, накрыты гонтавым дахам, на асобным падворку — драўляныя будынкі 2-кляснай кальвінскай школы, шпіталя, жылыя і гаспадарчыя пабудовы[1]. У 1930—1950-я гады помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1564 годзе ў Койданаве пасярод замка на сродкі князя Мікалая Радзівіла «Рудога» збудавалі драўляны кальвінскі збор. Паводле гісторыка архітэктуры Юрыя Якімовіча[2], мураваны збор збудавалі ў 1613 годзе з фундацыі Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуна». Гэтае датаваньне грунтуецца на тым, што пры абсьледаваньні Гаштольдавай гары ў 1920-я гады краязнаўца Міхась Адзярыха знайшоў у вежы збору ўмураваную бляшаную шыльдачку з надпісам: «1613 год»[3]. Тым часам у інвэнтары Койданаўскага замка за 1621 год значыцца, што збор у ім «новы мураваны»[4]. З гэтай прычыны гісторык архітэктуры Тамара Габрусь мяркуе, што збор будаваўся паміж 1613—1621 гадамі[5].
Паводле сьведчаньня Ўладзіслава Сыракомлі, сынод гельвецкага веравызнаньня, які адбыўся ў 1691 годзе ў Вільні, прыняў пастанову, каб кожны чацьверты год усеагульны зьезд літоўскіх кальвіністаў ладзіўся ў Койданаве[6]. У зборы захоўвалася Берасьцейская Біблія 1563 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, збор працягваў дзеяць. Дя сярэдзіны XIX ст. пры зборы працавала кальвінская школа. У 1866 годзе сюды перавезьлі арган з адабранага расейскімі ўладамі ў каталікоў Менскага касьцёла бэрнардынак. У 1884 годзе будынак рэканструявалі.
Койданаўская кальвінісцкая парафія існавала да 1913 году. У пачатку XX ст. яна ахоплівала 3 паветы (Менскі, Ігуменскі, Наваградзкі) і налічвала каля 200 парафіянаў.
Найноўшы час
рэдагавацьЗбор пацярпеў у савецка-польскую вайну. У 1920-я гады ў ім разьмяшчаліся бальшавісцкія вайсковыя склады. У 1930-я гады савецкія ўлады пачалі разьбіраць помнік на патрэбы новага будаваньня, у 1950-я гады — збор і замак канчаткова зьнішчылі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры готыкі. Гэта была 3-нэфавая базыліка з 5-граннай алтарнай апсыдай, да якой далучаліся дзьве закрысьціі. У аб’ёмнай кампазыцыі будынка дамінавала 4-ярусная (два ніжнія ярусы — чацьверыкі, астатнія — васьмерыкі) вежа-званіца. Асноўны аб'ём накрываўся 2-схільным гонтавым дахам, на якім узвышаўся купал з пазалочанымі флюгерамі. Бакавыя сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі[7]. і праразаліся аркавымі аконнымі праёмамі. Вежа-званіца з гадзіньнікам і вялікім звонам у верхнім ярусе завяршалася шатром, яе сьцены праразаліся высокімі аркавымі вокнамі і круглымі байніцамі. Уваход у вежу знаходзіўся з паўднёвага боку.
Асноўны аб'ём падзяляўся чатырма 8-граннымі слупамі, якія ў аснове мелі амаль квадратную форму (1,9—1,75 м), на тры нэфы. Бакавыя былі вузейшыя за цэнтральны нэф, які адпавядаў шырыні апсыды. Нэфы і алтарную частку перакрывалі зорчатыя скляпеньні, уласьцівыя гатычнай архітэктуры. Бакавыя адцінкі нэрвюраў і падпружных арак абапіраліся на кранштэйны, зробленыя ў сьценах. Асноўны аб’ём злучаўся з прэзьбітэрыюмам аркай сьпічастай формы, якая трымала ўсходні франтон, а таксама часткова скляпеньні асноўнай і алтарнай частак. Збор асьвятляўся праз вокны, якія завяршаліся перамычкай паўцыркульнай формы. Каля алтара разьмяшчалася разная дубовая катэдра. У другім ярусе вежы былі хоры, якія выходзілі ў галоўны нэф бальконам з размаляванай балюстрадай. Да іх, а таксама ў вежу і на паддашак збору вялі ўсходы, разьмешчаныя ў заходняй сьцяне.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Плян, 1835 г.
-
Н. Орда, 13 ліпеня 1876 г.
-
XIX ст.
-
1906 г.
-
пач. XX ст.
-
1918 г.
-
К. Заўэрмільх, 20 траўня 1918 г.
-
К. Заўэрмільх, 20 траўня 1918 г.
-
К. Заўэрмільх, 20 траўня 1918 г.
-
К. Заўэрмільх, 20 траўня 1918 г.
-
да 1920 г.
-
1930-я гг.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1910—1914 гг.
-
1910—1914 гг.
-
1910—1917 гг.
-
1910—1917 гг.
-
1910—1917 гг.
-
У. Джункоўскі, студзень 1917 г.
-
У. Джункоўскі, студзень 1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
1920-я гг.
-
1920—1941 гг.
-
У. Азерскі, 1930 г.
-
1930-я гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Якімовіч Ю. Койданаўскі Кальвінскі збор // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 248.
- ^ Якімовіч Ю. Койданаўскі Кальвінскі збор // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 247.
- ^ Адзярыха М. Апісанне койданаўскага замку // Наш край. — 1926. — № 2. — С. 23-24.
- ^ Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Менск: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669. С. 25—27.
- ^ Габрусь Т. Помнікі пратэстанцкага храмабудаўніцтва Беларусі // Спадчына. — 2003. — № 1.
- ^ Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. № 2, 1994. С. 51.
- ^ Кушнярэвіч А. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына. № 2, 1994. С. 52.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.