Гомель (вёска)

вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Го́мель[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомля. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Полацку, за 128 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Менск.

Гомель
лац. Homiel
Курган
Курган
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Гомельскі
Насельніцтва: 310 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 23 2
Паштовы індэкс: 211657
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′0.30″ пн. ш. 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д. / 55.3000833; 28.7752389Каардынаты: 55°18′0.30″ пн. ш. 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д. / 55.3000833; 28.7752389
Гомель на мапе Беларусі ±
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гомель — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У суседнім Двары Гомлі існавала сядзіба Арліцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны прарасейскім рэжымам Лукашэнкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Гомель упамінаецца ў XVI стагодзьдзі, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст збудаваў тут замак (відаць, з выкарыстаньнем старажытнага гарадзішча[2]).

Мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Жукоў і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Місуноў. На 1867 год у Гомлі было 14 двароў. У 1906 годзе вёска перайшла да А. Перата.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Млын, 9.09.1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гомель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гомель вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус Гомля панізілі да вёскі. У 1936 годзе ў вёсцы збудавалі гідраэлектрастанцыю.

У 1977 годзе ў Гомлі збудавалі мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны савецкім падпольнікам і партызанам. На 1997 год у вёсцы было 128 двароў. У 2010 годзе Гомель атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». У 2021 годзе мясцовыя ўлады, прызначаныя рэжымам Лукашэнкі, зьнішчылі сядзібу Арліцкіх, помнік архітэктуры XIX ст.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 61 чал. (28 муж. і 33 жан.), зь іх мяшчанаў-хрысьціянаў 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 21 муж. і 24 жан., сялянаў зямянскіх 5 муж. і 6 жан., аднадворцаў 1 муж. і 2 жан.[4]; 1867 год — 68 чал.[5]; 1868 год — 144 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1979 год — 184 чал.[6]; 1997 год — 362 чал.[7]; 1999 год — 361 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 310 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Гомлі працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка і пошта.

Эканоміка

рэдагаваць

Лясьніцтва, гідраэлектрастанцыя.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць
 
Сядзіба Арліцкіх у Двары Гомлі

Дзее філія Полацкага гістарычна-культурнага музэю-запаведніка «Поле ратнай славы». База адпачынку прадпрыемства «Полацкі сельскі раён электрасетак».

Славутасьці

рэдагаваць

За 2 км на паўднёвы захад ад Гомля захаваўся курганны могільнік часоў Русі (XII—XIII стагодзьдзі). У вёсцы знаходзіцца гідралягічны помнік прыроды «Гомельская крыніца».

Страчаная спадчына

рэдагаваць
 
Месца, дзе стаяла царква
  • Замак (XVI ст.; захаваліся рэшткі валоў)
  • Сядзіба Арліцкіх (XIX ст.; у Двары Гомлі)
  • Царква (XIX ст.)
  • Фальварак «Сядзелішча» (Селішча)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 379.
  2. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933. С. 23.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 118.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацкага р-на. — Мн., 1999. С. 686.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 334.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць