Готфрыд Ляйбніц, поўнае імя — Готфрыд Вільгэльм Ляйбніц (па-нямецку: Gottfried Wilhelm Leibniz; 1 ліпеня 1646 — 14 лістапада 1716) — навуковец, матэматык, філёзаф-ідэаліст.

Готфрыд Ляйбніц
па-нямецку: Gottfried Wilhelm Leibniz
Партрэт Ляйбніца пэндзьлю Бэрнгард Крыстоф Франке, каля 1700
Дата нараджэньня 21 чэрвеня (1 ліпеня) 1646[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лістапада 1716(1716-11-14)[1][5][3][…] (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Ляйпцыскі ўнівэрсытэт, Енскі ўнівэрсытэт, Альтдорфскі ўнівэрсытэт
Занятак матэматык, юрыст, фізык, філёзаф, дыплямат, гісторык, бібліятэкар, музыказнаўца, перакладнік, тэарэтык музыкі, пісьменьнік, diplomatician, паэт, інжынэр, заоляг, архівіст, біёляг, геоляг, policy advisor, philosopher of law, лёгік
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка, фізыка, геалёгія, мэдыцына, біялёгія, псыхалёгія, сацыялёгія, мэтафізыка, этыка, эканоміка, дыпляматыя, лёгіка
Месца працы
Сябра ў Папская акадэмія навук[d][8], Пруская акадэмія навук[d], Лёнданскае каралеўскае таварыства[9] і Француская акадэмія навук[10]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d] (сьнежань 1662), магістар мастацтваў[d] (7 лютага 1664), бакалаўр права[d] (28 верасьня 1665), габілітацыя[d] (сакавік 1666), доктар права[d] (лістапад 1666) і доктар філязофіі[11] (1666)
Навуковы кіраўнік Эдгард Вайгель, Якаб Тамазыюс, Крыстыян Гюйгэнс
Вучні Якаб Бэрнульлі, Крыстыян Вольф
Бацька Фрыдрых Лейбніц[d][12]
Маці Катарына Шмук[d][13]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцё Ляйбніца

рэдагаваць

Ляйбніц нарадзіўся ў Ляйпцыгу, як сын прафэсара права ў Ляйпцыскім унівэрсытэце. Вельмі мажліва, што ён паходзіў зь сям’і польскіх эмігрантаў, арыян Любенецкіх.[14] Ляйбніц зь дзяцінства палюбіў навуковыя кніжкі і маючы 15 год паступіў у Ляйпцыскі ўнівэрсытэт, дзе вучыў права, матэматыку і філёзофію. Маючы 17 год, ён у Альтдорфе напісаў працу Disputatio methapysica de principio individui («Развагі мэтафізычныя аб прынцыпах індывідуацыі» (1663)), у якой праявіў нязвычайную эрудыцыю і самабытнасьць. У наступным, 1665, ён набыў ступень магістра філязофіі за працу Specimen quaestionum philosophicarum ex jure collectarum... («Вопыт у філязофскіх пытаньнях, сабраных з вобласьці права»), а пасьля выдаў дзьве юрыдычныя працы: Dissertatio juridica de condtionibus... («Развагі аб умовах у праве», 1665) і матэматычнае сачыненьне Dissertatio de arte combinatoria («Развагі аб камбінатарскім мастацтве», 1666) Маючы 20 год, ён у тым жа годзе стаў доктарам права з дысэртацыяй Disputatio inauguralis de casibus perplexis in jure («Развагі аб заблытаных казусах спатканых у праве» (1666)). Яму была прапанавана ўнівэрсытэцкая катэдра, але прагнучы больш добрага і чыннага жыцьця, адмовіў прапанову. Пасьля, ён ніколі не абцяжарваў сабе акадэмічнай працай. Замест гэтага, ён пайшоў на службу да майнцкага курфюрста ў якасьці юрыста і як супрацоўнік першага міністра, адразу апынуўся ў віры буйной эўрапейскай палітыкі. Ён займаўся разнакшталтавымі справамі, адна зь якіх была важнейшай за іншую: рэформа навучаньня юрыспрудэнцыі, кадыфікацыя права, спосабы барацьбы з герэтыкамі, пагаджэньне каталіцызма з пратэстантызмам. Маючы 24 гады, ён стаў раднікам найвышэйшага суду ў Палатынаце; у палітычных місіях апынуўся праз чатыры гады ў Парыжы (1673), у 76-м езьдзіў да Лёндану, дзе быў абраны чальцом Каралеўскага таварыства, і ў тым жа годзе да Амстэрдаму, адначасова займаючыся навукай — найперш матэматыкай і прыродазнаўствам. Таксама ён вывучаў і філёзафаў — Картэзія, Гобса і Паскаля.

У 1676 па сьмерці курфюрста і яго міністра, ён асеў у Гановэры, як радца двору і бібліятэкар гановерскага князя і ў гэтай пасадзе застаўся на сорак гадоў да самай сьмерці. Нарэшце, больш часу ён патраціў на палітычных і навуковых падарожжах, чым у ціхім маленькім месты, якое не супакойвала яго амбіцыі. У сувязі са сваёй пасадай ён браў удзел ў розных дыпляматычных падзеях, а таксама працаваў на полі гісторыі права, выдаваў Annales Brunsvicenses, Scriptorese rerum Brunsvicensium, Codex juris gentium і вялікую гісторыю роду князёў браўнсьвейскіх. У 1687-1690 ён зрабіў вялікае падарожжа, падчас якога наведаў Італію і Аўстрыю А па-за тым працаваў над мноствам рэчаў, робячы адкрыцьці, будуючы тэорыі і ствараючы праекты справаў і рэформ. У кола яго інтарэсаў ўваходзіла тэалёгія, права, дзяржаўны лад, прыродазнаўства з усімі разьдзеламі, а найбольш мэханіка, потым мэдыцына, горніцтва, мовазнаўства, лёгіка, а найбольш за ўсяго матэматыка і філёзофія. Ён ня раз скардзіўся на шырыню і разьбегласьць сваіх працаў, але не хацеў перастаць займацца якойсьці-та зь іх. Яго ўлюблёнай думкай была арганізацыя навук і стварэньне з гэтай мэтай акадэміі. Аб тым ён дбаў у Бэрліне, Вене і Пецярбургу. У Бэрліне, дзе ён шмат бываў, ён дамогся адкрыцьця Акадэміі Навук у 1700 і быў яе першым кіраўніком. У тым жа годзе ён быў абраным сябрам Парыскай Акадэміі навук. У Вене, дзе ён пражыў з 1712 па 1714 ён атрымаў пасаду радцы імпэратара і гонар барона, ён ня змог утварыць Акадэміі з-за фінансавых праблем у дзяржаве. Яго філязофіяй цікавіліся ня толькі навуковыя сфэры, але і манаршыя двары (ён меў стасункі з Соф’яй Ганавэрскай, Соф’ей Каралінай Прускай, Яўгенам Сабаўдзкім і інш.). Некаторыя манархі прыбягалі да яго рады (Пётар I Вялікі) і надароўвалі яго тытуламі і ласкамі. Але пасьля жыцьця поўнага сьветласьці, ён памёр у Гановэры цалкам самотным.

Ляйбніц быў фактычна адзіным у сваім родзе: навука Новага часу ня ведае мысьляра больш усебаковага і арыгінальнага. Ён быў перадусім філёзафам, але і ў іншых навуках працаваў таксама творча. У сваіх разважаньнях ён прымаў найрозьнейшыя пункты гледжаньня — метафізычны, навуковы, грамадзкі, рэлігійны. Характэрыстычным для яго была кампіляцыя з пагодай супрацьлеглых поглядаў. Іншай асаблівасьцю было яго дужа вялікае ўяўленьне, якое прыводзіла да незвычайных думак і нечаканых вынікаў.[15]

Філязофія

рэдагаваць

Мэтафізыка

рэдагаваць

Паводле Леібніца, кожная зьява зьяўляецца індывідуальнай, кожнае розьніцца ад іншага, то значыць што няма двух лісьцяў, ані кропель вады, якія б былі цалкам падобны. Гэта было насуперак распаўсюджанаму погляду атамістаў, што няма дзьвюх рэчаў, якія б розьніліся толькі месцам, якое яны займаюць у прасторы, а нарэшце, усёроўна зьяўляюцца ідэнтычнымі.

Усялякая зьява, якая розьніца паміж собку, мае паміж собку зьяву пасярэднюю па падабенству, бо ў прыродзе няма скокаў, а толькі пераходы. Зьявы зьяўляюцца непарыўнымі. Напрыклад, паміж рознымі тыпамі рухаў пераходы таксама зьяўляюцца непарыўнымі часткамі, а пакой ёсьць толькі чарговым пунктам у шэрагу рухаў. Гэта значыць, што несьвядомасьць ёсьць толькі ніжэйшай праявай сьвядомасьці, фальш ёсьць найменшай праўдай, а зло найменшым дабром.

Матэматыка

рэдагаваць

У матэматыцы Ляйбніц здолеў раней за Ньютана і незалежна ад яго адкрыць дыфэрэнцыялы.[16] Распрацоўка дыфэрэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэньняў мелі вялізнае значэньне для разьвіцьця матэматыкі і прыродазнаўчых навук. Ляйбніц тым самым, разам зь Ньютанам, працягнуў разьвіцьцё руху і дыялектыкі, якое ўнёс у матэматыку яшчэ Рэнэ Дэкарт са сваёй зьменлівай велічынёй.[17] Ляйбніц у матэматыцы зьвёў усе прыватныя і адасобленыя прыёмы дасьледаваньня ў адзіную сыстэму ўзаемна зьвязаных паняцьцяў аналізу, якія былі выражаны ў азначэньнях, якія дазвалялі праводзіць дзеяньні над бясконца малымі паводле правілаў вызначанага альгарытму. Ляйбніц сфармуляваў паняцьце дыфэрэнцыяла ўжо ў 1675 як бясконца малой рознасьці двух бясконца блізкіх значэньняў пераменлівай велічыні, і інтэграла як сумы бясконцай колькасьці дыфэрэнцыялаў, і надаў прасьцейшыя правілы інтэграваньня і дыфэрэнцыянаваньня. У гэтай жа працы, у яго спаткаюцца сучасныя знакі дыфэрэнцыяла і інтэграла.

Найбольш знакамітай стала яго формула, якая выражае вытворную n-га парадку ад вытварэньня дзьвюх функцый праз вытворныя сумножыцеляў. Пазьней, гэтая формула атрымала назву «Формула Ляйбніца»:

Хай функцыя   непарыўна разам са сваёй першай вытворнай   на прамвугольніку   (адрэзак   улучае ў сабе мноства значэньняў  ), a функцыі   дыфэрэнцуемы на  . Тады інтэграл   дыфэрэнцуем па   на   і справядліва роўнасьць

 

Мовазнаўства

рэдагаваць

Пытаньні мовазнаўства гралі істотную ролю ў яго навуковае дзейнасьці. Ён выступіў рэзка супраць пануючай тады легенды аб паходжаньні ўсіх моў ад старажытнагабрэйскай. У сваёй клясыфікацыі ён указаў на гістарычную блізкасьць шэрагу моў (напр. гэрманскіх і славянскіх, фінскай і ўгорскай, цюрскіх), перадухіліўшы тым самым дасягненьні пазьнейшае навукі.

Апазыцыя Ляйбніцу

рэдагаваць

Жадаючы пагадзіць усіх, Ляйбніц не задаволіў нікога; у кансэрватыўных колах яго прымалі за небясьпечнага вольнамысьліцеля, а ў навуковых і памяркоўных сфэрах выдавалася шкодным і дрэнным яго наступленьні на тэмат рэлігіі.

Апазыцыя супрацьстаяла Ляйбніцу і адказвала яму пераважна, у прыватнай карэспандэнцыі, якую ён праводзіў з усім сучасным навуковым сьветам. Нп. за палажэньні картэзыязму доўгая палеміка празь лісты была ў яго зь філёзафам Арнольдам, а за палажэньні Ньютана змагаўся Кларк.[18]

Наступнікі Ляйбніца

рэдагаваць

Досыць блізкія Ляйбніцавы ідэі выказваў адзін Шафтбэры. Блізкія да яго погляды выказваў паўднёва-славянскі філёзаф Басковіч (1711—1787), які абараняў дынамізм у філязофіі прыроды.

Ляйбніц за жыцьцё здабыў славу, але не стварыў школы. Гэта тлумачыцца той сфэрай, у якой ён знаходзіўся: гэта былі выбітныя вучоныя і манархі, большасьць зь якіх, былі матэрыялам непрыдатным для вучнёўства. Аднак, у яго быў адзін наступнік, які сыстэматызаваў і распаўсюдзіў яго філязофію — Хрысьціян Вольф. Вольф узяў ад Ляйбніца толькі некаторыя матывы, мінуючы нават тое, што было найарыгінальнейшым яго помыслам — «усталяваная паўсюль гармонія», і захаваў таксама лягічную тэорыю. У яго выкладзе, філязофія Ляйбніца стала вяршыняй рацыяналізму. Вольф выхаваў борзда шмат вучняў і даў пачатак г.зв. Ляйбніц-Вольфаўскай школе. Яна не выйшла па-за Нямеччыну, але ў Нямеччыне то была ўнівэрсытэцкая філязофія цэлае XVIII стагодзьдзе, да Канта.[19]

Зь вялізарнай колькасьці лістоў Ляйбніца, толькі невялічкая частка была апублікавана пры яго жыцьці. Асобна, акрамя дысэртацыяў у маладосьці ён выдаў толькі Teodyce («Тэадыцыя», 1710). Найбольш ён друкаваўся ў навуковых часопісах, у Acta eruditorum i Journal des savants. Значнай месца займаюць яго навуковыя лісты і адказы ў акадэміцкіх размовах, і вялізарная навуковая карэспандэнцыя (сама Каралеўская Бібліятэка ў Гановэры захоўвае каля 15 000 яго лістоў, якія скіраваны да больш чым тысячы асобаў), а таксама ў лістах звычайных і палемічных (Nouveaux essais напрыклад, была яго палемікай з Локам) і папулярных скаротах, прызначаных для зацікаўленых манархаў (напрыклад, Principes de la nature et de la grace быў напісаны для Яўгена Сабаудзкага).

Разам з тым ён нідзе не выклаў велізарна і сыстэматычна сваіх поглядаў. У малодшыя гады ён пісаў па лаціне, пазьней па-француску, надзвычай рэдка па-нямецку.

Найважнейшыя філязофскія лісты:

  • Disputatio methapysica de principio individui («Развагі мэтафізычныя аб прынцыпах індывідуацыі» 1663)
  • Systeme nouveau de la nature... («Новая сыстэма прыроды...» 1695)
  • Essai de Teodicee («Тэадыцэя» 1696)
  • Nouveaux essais sur l’entendement humain («Новы вопыт аб чалавечым розуме» 1704)
  • Principes de la nature et de la grace («Прынцыпы прыроды заснаваныя на розуме» 1714)
  • Monadologie («Манадалёгія» 1714)

Найважнейшыя матэматычныя сачыненьні:

  • Nova methodus pro maximis et minimis, itemque tangentibus, quae nec fractas, nec irrationalos quantitates moratur, et singulare pro illis calculi genus («Новая мэтода максымумаў і мінімумаў, а таксама дакранальных, для якога ня служаць перашкодаю ані дробныя, ані ірацыянальныя велічыні, і асаблівы для гэтага род вылічэньня» 1684)
  • De geometria recondita et analysi indivisibilium et infinitorum... («Аб сакрытай гэамэтрыі і аналізы непадзельных і бясконцых»1686)

Найважнейшымі сачыненьнямі ў вобласьці фізыкі зьяўляюцца:

  • Theoria motus abstracti («Тэорыя абстрактнага руху» 1671)
  • Hypothesis physica nova... Theoria motus concreti («Новая фізычная гіпотэза...Тэорыя канкрэтнага руху» 1671)
  • Specimen dynamicum... («Вопыт аб дынаміцы» 1695)
  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ Gottfried Leibniz // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
  3. ^ а б Gottfried Wilhelm Leibniz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Майоров Г. Г. Лейбниц Готфрид Вильгельм // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 14 : Куна — Ломами. — С. 268—270.
  5. ^ Belaval Y., Look B. C. Gottfried Wilhelm Leibniz // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ http://www.gutenberg.org/files/40957/40957-h/40957-h.htm
  7. ^ Kalesse M. Ekkehard Winterfeldt (1932-2014) (анг.) // Angewandte Chemie International EditionWiley, 2014. — Vol. 54, Iss. 1. — P. 35. — ISSN 1433-7851; 1521-3773doi:10.1002/ANIE.201410838PMID:25476468
  8. ^ The Catholic Encyclopedia (анг.): An International Work of Reference on the Constitution, Doctrine, Discipline, and History of the Catholic ChurchNYC: D. Appleton & Company, 1913.
  9. ^ http://www-history.mcs.st-andrews.ac.uk/Biographies/Leibniz.html
  10. ^ http://www.technikatlas.de/~th2/biografie.html
  11. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  12. ^ https://www.deutsche-biographie.de/gnd118571249.html#ndbcontent
  13. ^ http://www.gwleibniz.com/friedrich_leibniz/friedrich_leibniz.html
  14. ^ Władysław Tatarkiewicz. Historja filozofji. Filozofja nowożytna. (Tom II, wydanie drugie) Lwów, 1933. s. 78
  15. ^ Władysław Tatarkiewicz. Historja filozofji. Filozofja nowożytna. (Tom II, wydanie drugie) Lwów, 1933. s. 79
  16. ^ Норман Дэвис. История Европы. Москва : — 2006. с. 441
  17. ^ Энгельс Ф., Диалектика природы, 1952, ст. 256
  18. ^ Władysław Tatarkiewicz. Historja filozofji. Tom II. Filozofja nowożytna (wydanie drugie) Lwów, 1933 st. 87
  19. ^ Władysław Tatarkiewicz. Historja filozofji. Tom II Filozofja nowożytna (wydanie drugie) Lwów, 1933. st. 88

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Готфрыд Ляйбніцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў