Оляф Шольц
Оляф Шольц (па-нямецку: Olaf Scholz; нар. 14 чэрвеня 1958 году) — нямецкі палітык і канцлер Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПН). Шольц займаў пасаду віцэ-канцлера Ангелы Мэркель і міністра фінансаў з сакавіка 2018 году. Раней ён займаў пасаду мэру Гамбурга з 2011 па 2018 гады і быў намесьнікам кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі з 2009 па 2019 гады. 24 лістапада 2021 году, пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне 2021 году, кааліцыя паміж СДПН, Зялёнымі і Свабоднай дэмакратычнай партыяй абвясьціла аб стварэньні левацэнтрысцкага ўраду, які ўзначаліць Шольц[5]. Чакаецца, што ён будзе абраны канцлерам у пэрыяд з 6 па 9 сьнежня 2021 году[6].
Оляф Шольц | |
Olaf Scholz | |
21 лістапада 2007 — 28 кастрычніка 2009 | |
Папярэднік | Франц Мюнтэфэрынг[d] |
Наступнік | Франц Ёзэф Юнг[d] |
7 сакавіка 2011 — 13 сакавіка 2018 | |
Папярэднік | Крыстаф Альгаўс[d] |
Наступнік | Пэтэр Чэнчэр[d] |
26 кастрычніка 1998 — 6 чэрвеня 2001 | |
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005 | |
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009 | |
27 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2011 | |
Наступнік | Інга Эгляф[d] |
30 траўня 2001 — 23 верасьня 2001 | |
Папярэднік | Гартмут Урокляге[d] |
20 кастрычніка 2002 — 21 сакавіка 2004 | |
Наступнік | Кляўс Увэ Бэнэтэр[d] |
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021 | |
2015 — 2018 | |
з 26 кастрычніка 2021 | |
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Зыгмар Габрыель[d] |
Наступнік | Роберт Хабек[d] |
фэдэральны канцлер Нямеччыны[d]
|
|
з 8 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Ангела Мэркель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 чэрвеня 1958[1][2][3] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Брыта Эрнст[d] |
Бацька: | Гергард Шольц[d] |
Маці: | Christel Scholz[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Шольц зьяўляецца адвакатам, працуючы паводле спэцыяльнасьці з 1985 году ў галіне працоўнага права[7]. Ён стаў сябрам СДПН у 1970-х гадах і быў дэпутатам Бундэстагу з 1998 па 2011 гады. Палітык працаваў ва ўрадзе Гамбургу пад кіраўніцтвам першага мэра Ортвіна Рундэ ў 2001 годзе, да свайго абраньня генэральным сакратаром СДПН у 2002 годзе. Шольц працаваў разам зь лідэрам СДПН і тагачасным канцлерам краіны Гергардам Шрэдэрам. Сышоўшы з пасады генэральнага сакратара ў 2004 годзе, ён стаў галоўным парлямэнцкім арганізатарам сваёй партыі ў Бундэстагу, пазьней увайшоўшы ў першы ўрад Мэркель у 2007 годзе ў якасьці міністра працы і сацыяльных справаў. Пасьля таго, як СДПН пакінула ўрад пасьля выбараў 2009 году, Шольц вярнуўся ў Гамбург, ачолеўшы рэгіянальнае аддзяленьне партыі. Палітык таксама быў абраны намесьнікам кіраўніка СДПН. Ён прывёў сваю партыю да перамогі на выбарах у Гамбург у 2011 годзе і стаў мэрам, займаючы гэтую пасаду да 2018 году.
Пасьля таго, як СДПН увайшла ў чацьвёрты кааліцыйны ўрад Мэркель у 2018 годзе, Шольц быў прызначаны адначасова міністрам фінансаў і віцэ-канцлерам Нямеччыны. У 2019 годзе Шольц балятаваўся разам з былой прадстаўніцай партыі ў зямлі Брандэнбург Клярай Гейвіц на сукіраўніцтва партыі, аднак пара атрымала паразу на выбарах ад пераможцаў Норбэрта Вальтэра-Бор’янса і Заскіі Эскен[8]. У 2020 годзе Шольц быў вылучаны кандыдатам ад СДПН на пасаду канцлера краіны на фэдэральных выбарах 2021 году[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ^ а б Olaf Scholz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Olaf Scholz // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #139130810 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «German parties form new center-left led government, marking end of Merkel era». Washington Post.
- ^ «Germany’s Scholz seals deal to end Merkel era». BBC News.
- ^ «Olaf Scholz, a sound guardian for Germany’s finances». Financial Times.
- ^ «Germany’s Scholz tops SPD leader vote, but faces run-off». Reuters.
- ^ «German Social Democrats pick Olaf Scholz to run for chancellor». Financial Times.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія на сайце Бундэстагу. (ням.)