Гэві-мэтал

жанр мэтал-музыкі

Гэ́ві-мэ́тал (па-ангельску: heavy metal, літаральна важкі мэтал) — жанр рок-музыкі, першы і асноўны кірунак мэтала. Звычайна гэтым тэрмінам называюць «клясычны» мэтал у тым ягоным выглядзе, у якім ён быў створаны ў пачатку 1970-х гадоў такімі гуртамі як Black Sabbath і Judas Priest. Аднак часам пад гэві-мэталам разумеюць мэтал увогуле (асабліва гэта распаўсюджана на Захадзе).

Гэві-мэтал
Стылістычнае паходжаньне гард-рок, псыхадэлічны рок, блюз-рок
Паходжаньне позьнія 1960-я, Вялікая Брытанія, ЗША
Тыповыя інструмэнты гітара, бас, барабаны, сьпеў
Папулярнасьць 1980-х
Вытворныя формы трэш-мэтал, сьпід-мэтал, паўэр-мэтал, нэаклясык-мэтал
Паджанры
гард-н-гэві, НВОБХМ, глэм-мэтал, гэві-паўэр-мэтал

Музычная характарыстыкаРэдагаваць

Гук гэві-мэталу даволі падобны на гард-рокавы. Характарызуецца гітарнымі рыфамі (сярэдняга й хуткага тэмпу), гітарнымі ж сола й зазвычай «высокім» вакалам.

Тэматыка песеньРэдагаваць

Асноўнымі тэмамі для тэкстаў гэві-мэталічных кампазыцыяў ёсьць: вайна, жахі, уласна гэві-мэтал, часам станоўчыя якасьці чалавека (мужнасьць, адвага, сяброўства), містыцызм, рэлігія.

Сьпіс выканаўцаў гэві-мэталРэдагаваць