Швэрынскі замак
Замак | |
Швэрынскі замак
| |
Фасад Швэрынскага замку
| |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Швэрын, Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія |
Адрас | Lennestraße[d] (1)[1] |
Каардынаты | 53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. / 53.62417° пн. ш. 11.41889° у. д.Каардынаты: 53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. / 53.62417° пн. ш. 11.41889° у. д. |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
Аўтар праекту | Георг Адольф Дэмлер |
Будаваньне | 1845—1857 гады |
Статус | помнік архітэктурнай спадчыны ў Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі[d] і Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Швэрынскі замак | |
Швэрынскі замак на Вікісховішчы |
Швэры́нскі замак (па-нямецку: Schweriner Schloss) — замак (палац) з тысячагадовай гісторыяй у горадзе Швэрын у Нямеччыне, зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Разьмяшчаецца ў цэнтры гораду на Палацавым востраве, які злучаны двума мастамі з горадам і палацавым садам. Працяглы час служыў рэзыдэнцыяй мэкленбурскіх герцагаў, а ў наш час у палацы засядае ляндтаг Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі.
Раней на месцы палаца на маленькім востраве ў Швэрынскім возеры ў 965 годзе была пабудавана славянская фартэцыя. Сучасны палац, які эклектычна зьмяшаў некалькі архітэктурных стыляў, пабудаваны ў 1845-1857 гадах па заказе вялікага герцага Мэкленбург-Швэрынскага ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя архітэктарам Георгам Адольфам Дэмлерам.
Галерэя
рэдагаваць-
Від на замак з паўднёвага боку. 2009 год
-
Замак у траўні 2011 году
-
Від з паўднёвага ўсходу