Парлямэнцкая рэспубліка

Парлямэнцкая рэспубліка — разнавіднасьць рэспублікі зь перавагай паўнамоцтваў на карысьць парлямэнту. У парлямэнцкай рэспубліцы ўрад адказвае толькі перад парлямэнтам, а не перад прэзыдэнтам.

     Зьмяшаныя рэспублікі
     Прэзыдэнцкія рэспублікі
     Парлямэнцкія рэспублікі
Формы дзяржавы
Палітычныя рэжымы
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны
Формы дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Фэадалізм · з рэспубліканскімі элемэнтамі · Ангельскі абсалютызм
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
рэд · пр · разм

Пры такой форме кіраваньня ўрад фармуецца з дэпутатаў партый, якія валодаюць большасьцю галасоў у парлямэнце. Урад застаецца ва ўладзе да таго часу, пакуль мае падтрымку парлямэнцкага большасьці. У выпадку страты даверу большасьці парлямэнту ўрад альбо сыходзіць у адстаўку, альбо дамагаецца праз кіраўніка дзяржавы роспуску парлямэнта й прызначэньня новых выбараў. Такая форма праўленьня існуе ў краінах, якія адрозьніваюцца разьвітай, у значнай меры самарэгуляванай эканомікай (Італія, Турцыя, Нямеччына, Грэцыя, Ізраіль і інш.) Выбары пры такой сыстэме дэмакратыі звычайна праводзяцца па партыйных сьпісах, гэта значыць выбаршчыкі галасуюць не за кандыдата, а за тую ці іншую партыю.