Фрыдрых Ніцшэ

нямецкі філёзаф

Фрыдрых Вільгэльм Ніцшэ (па-нямецку: Friedrich Wilhelm Nietzsche; нар. 15 кастрычніка 1844, Рэкен, Каралеўства Прусія — 25 жніўня 1900, Ваймар, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі філёзаф, прадстаўнік ірацыяналізму, філёляг, паэт і кампазытар. У 1869 годзе стаўся прафэсарам клясычнае філялёгіі ва ўнівэрсытэце Базэлю, але ў 1879 годзе па стане здароўя быў вымушаны пакінуць выкладаньне. Наступныя 10 гадоў правёў у вандроўках па Эўропе, дзе напісаў большасьць сваіх значных твораў. У 1889 годзе ў Турыне захварэў і да канца жыцьця застаўся псыхічна хворым.

Фрыдрых Вільгэльм Ніцшэ
Friedrich Wilhelm Nietzsche
Імя пры нараджэньні па-нямецку: Friedrich Wilhelm Nietzsche
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1844(1844-10-15)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 жніўня 1900(1900-08-25)[1][2][3][…] (55 гадоў)
Месца сьмерці
Школа/традыцыя нэаклясычная нямецкая філязофія
Кірунак філязофія жыцьця
Асноўныя зацікаўленасьці філязофія, рэлігія, культура, палітыка, філялёгія
Значныя ідэі звышчалавек, «Бог памёр», цыклічнасьць, пэрспэктівісцкі суб’ектывізм, рэсэнтымэнт
Аказалі ўплыў Сакрат, Плятон, Арыстотэль, Эпікур, Пармэнід, Паскаль, Вальтэр, Кант, Гэгель, Гётэ, Шапэнгаўэр, Вагнэр, Гёльдэрлін , Дастаеўскі
Наступнікі Шпэнглер, Артэга-і-Гасэт, Д’Анунцыё, Эвала, Гайдэгер, Камю, Батай, Юнгер, Бэн, Гітлер
Вучні Рудольф Штайнэр[d]

На яго паўплывала перш за ўсё творчасьць Артура Шапэнгаўэра й Рыхарда Вагнэра, ад якіх пазьней адвярнуўся. Творы Ніцшэ мелі вялікі ўплыў на мысьлярства й літаратуру XX стагодзьдзя. Адной зь вядомых канцэпцыяў Ніцшэ лічыцца канцэпцыі пра звышчалавека. Савецкая марксісцка-ленінская ідэалягічная прапаганда называла Фрыдрыха Ніцшэ прадвесьнікам фашызму, але сучасныя філёзафы аднадушна сыходзяцца ў меркаваньні, што Ніцшэ ня быў ані фашыстам, ані нацыстам. Гэта пацьвярджае той факт, што нямецкі філёзаф пісаў пра «звышчалавека» як пра асобны аб’ект чалавечае супольнасьці. Насуперак гэтаму фашызм разглядаецца як калектыўная зьява ці інакш статкавы інстынкт.

На беларускую мову кнігу «Так сказаў Заратустра» пераклаў Васіль Сёмуха, кнігу «Ессе Homo» — Лявон Баршчэўскі.

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ а б Friedrich Nietzsche // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Itaú Cultural Nietzsche // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.)São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  3. ^ а б Friedrich NIETZSCHE // NooSFere (фр.) — 1999.
  4. ^ а б Ницше Фридрих // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць