Брандэнбург (па-нямецку: Brandenburg) — адна зь земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына. Сталіца — Патсдам.

Брандэнбург
па-нямецку: Brandenburg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Уваходзіць у Berlin-Brandenburg Metropolitan Region[d]
Адміністрацыйны цэнтар Патсдам
Дата ўтварэньня 3 кастрычніка 1990
Прэм’ер-міністар Dietmar Woidke (SPD)
Кіруючыя партыі СДПН, Левыя
Насельніцтва 2 541 950
Шчыльнасьць 86 чал./км²
Плошча 29 476 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 0 м
Галасоў у Бундэсраце 4 (з 69)
Месцазнаходжаньне Брандэнбургу
Брандэнбург на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 DE-BR
www.brandenburg.de Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбургу, на працягу Вялікага перасяленьня народаў былі выцесьненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Нямецкай імпэрыі гэтыя землі былі зноўку заселеныя немцамі. У 948 годзе Атон I заснаваў тут Брандэнбурскае біскупства. Далей на працягу ўсяго Сярэднявечча тэрыторыя Брандэнбургу часткова і цалкам уваходзіла ў склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэньняў, стрыжнем якіх зьяўлялася Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя нямецкай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Райхам Брандэнбург уваходзіў у склад Прусіі, затым зьяўляўся складовай часткай Паўночнага Нямецкага Зьвязу, пасьля гэтага быў часткай нямецкай дзяржавы — Другога Райху. У 1949—1990 гадох уваходзіў у склад НДР.

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Аб паходжаньні слова ёсьць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва гораду Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».

Магчыма, назва адбываецца й ад германскага слова brenan (па-нямецку: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчваньне ў той час выраблялі агнём.

Гарады з колькасьцю месьцічаў звыш 20 тысячаў
па стане на 31 кастрычніка 2010 году
Патсдам 156,6 Штраўсбэрг 26,2
Котбус 102,0 Гэнігсдорф 25,9
Брандэнбург 71,9 Блянкенфэльдэ-Маляў 25,7
Франкфурт 60,4 Ратэнаў 25,3
Араніенбург 41,9 Шпрэмбэрг 24,4
Эбэрсвальдэ 41,0 Гогэн-Ноендорф 24,4
Фалькензэ 40,5 Людвігсфэльдэ 24,0
Бэрнаў 36,3 Вэрдэр 23,0
Швэт 34,1 Тэльтаў 22,5
Кёнігс-Вустэргаўзэн 34,0 Вандліц 21,7
Фюрстэнвальдэ 32,5 Форст 20,7
Нойрупін 31,6 Люкенвальдэ 20,5
Айзэнгютэнштат 31,2 Прэнцляў 20,1
Зэнфтэнбэрг 26,5

Адносіны зь Беларусьсю

рэдагаваць

Брандэнбург уваходзіць у лік фэдэральных земляў ФРГ, зь якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеяньне ў розных сфэрах. У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларусяй і Брандэнбургам склаў 43,4 млн. даляраў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн., імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з мэталу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчаваньня, вырабы з драўніны, мэталу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці, электраабсталяваньне, машыны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць