Карл Шпіцвэг

Нямецкі мастак

Карл Шпіцвэг (па-нямецку: Carl Spitzweg; 5 лютага 1808, Унтэрпфафэнгофэн, Баварыя — 23 верасьня 1885, Мюнхэн, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі мастак рамантызму, пераважна побытавага жанру. Лічыцца адным з галоўных мастакоў пэрыяду бідэрмаеру.

Карл Шпіцвэг
Імя пры нараджэньні Carl Spitzweg
Дата нараджэньня 5 лютага 1808
Месца нараджэньня Унтэрпфафэнгофэн, Каралеўства Баварыя
Дата сьмерці 23 верасьня 1885 (77 гадоў)
Месца сьмерці Мюнхэн, Нямецкая імпэрыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мастак, паэт
Навуковая сфэра малярства і паэзія
Плынь Нямецкі рамантызм, бідэрмаер
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Dirndln auf der Alm, c. 1870s
 
In the Alpine High Valley in Mt. Wendelstein, c. 1871
 
Jugendfreunde, c.1855
 
Begegnung im Walde, A Woodland Meeting, c. 1860

Карл Шпіцвэг нарадзіўся ў Унтэрпфафэнгофэн (цяпер у складзе Гермэрынгу), быў другім з трох сыноў у сям’і Францыскі і Сымана Шпіцвэга[1]. Бацька, заможны гандляр, вучыў Карла на фармацэўта. Карл працягнуў навучаньне ў Мюнхэнскім унівэрсытэце, аднак пакуль вылечваўся пасьля хваробы, заняўся маляваньнем. Навучыўся маляваць ён сам, пачаўшы проста капіяваць творы флямандзкіх мастакоў. Спачатку публікаваўся ў сатырычных часопісах. Атрымаўшы ў 1833 року спадчыну, вырашыў прысьвяціць сябе маляваньню напоўніцу.

Пазьней Шпіцвэг наведаў мастацкія галерэі Прагі, Вэнэцыі, Парыжу, Лёндану і Бэльгіі, дзе вывучаў творы знакамітых мастакоў ды іхнюю тэхніку. Ягоныя пазьнейшыя карціны — найчасьцей за ўсё на сатырычную побытавую тэматыку. Мноства ягоных твораў адлюстроўваюць характэрных эксцэнтрычных асобаў, напрыклад «Кніжны чарвяк» (1850) і «Гіпахондрык» (к. 1865).

Карл Шпіцвэг пахаваны на Старых Паўночных могілках Мюнхэну.

  1. ^ Jensen, Jens Christian Karl Spitzweg, Museum Georg Schäfer. — Prestel, 2002. — С. 342.

Літаратура

рэдагаваць
  • Murray, P. & L. (1996). Dictionary of Art and Artists. London: Penguin Books. ISBN 0-14-051300-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Карл Шпіцвэгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў