Парлямэнцкая асамблея АБСЭ
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ (па-ангельску: Parliamentary Assembly of the Organization for Security and Co-operation in Europe (OSCE PA)) — міжпарлямэнцкая арганізацыя, якая аб’ядноўвае парлямэнты 57 дзяржаваў рэгіёну АБСЭ, уключаючы Эўропу, Азію і Паўночную Амэрыку. Паводле стану на студзень 2016 году, 6 дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі ўваходзяць у дэлегацыю ў ПА АБСЭ[1].
Старшыні
рэдагаваць- Ілка Суомінен, Фінляндыя (1992—1994)
- Фрэнк Сваэлен, Бэльгія (1994—1996)
- Хавіер Рупэрэс, Гішпанія (1996—1998)
- Гэле Дайн, Данія (1998—2000)
- Адрыян Сэвэрын, Румынія (2000—2002)
- Брус Джордж, Вялікабрытанія (2002—2004)
- Элсі Гастынгс, ЗША (2004—2006)
- Горан Ленмаркер, Швэцыя (2006—2008)
- Жуан Суарэш, Партугалія (2008—2010)
- Пэтрас Эфтымію, Грэцыя (2010—2012)
- Рыкарда Мільёры, Італія (2012—2013)
- Вольфганг Гросрук, Аўстрыя (2013), в.а. старшыні Асамблеі
- Ранка Крывакапіч, Чарнагорыя (2013—2014)
- Ілка Канэрва, Фінляндыя (2014—2016)
- Крысьцін Мутанен, Аўстрыя (2016—2018)