Паўль фон Гіндэнбург
Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бэнэкендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (па-нямецку: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, генэрал-фэльдмаршал (з 2 лістапада 1914 году).
Паўль фон Гіндэнбург | |
па-нямецку: Paul von Hindenburg | |
2-і райхспрэзыдэнт Ваймарскай рэспублікі | |
---|---|
12 траўня 1925 — 2 жніўня 1934 | |
Папярэднік: | Фрыдрых Эбэрт |
Наступнік: |
пост скасаваны Адольф Гітлер, фюрэр і канцлер |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 кастрычніка 1847 Познань, Вялікае княства Познанскае |
Памёр: |
2 жніўня 1934 (86 гадоў) Нойдэк каля Розэнбэргу, Усходняя Прусія, Прусія, Ваймарская рэспубліка |
Партыя: | Нямецкая партыя Цэнтру |
Сужэнец: | Гертруда фон Шпэрлінг |
Дзеці: | Оскар фон Гіндэнбург |
Бацька: | Ганс Робэрт Людвіг фон Бэнэкендорф унд Гіндэнбург[d][1] |
Маці: | Люіза Швікарт[d][1] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і прускага афіцэра.
Падчас Першай сусьветнай вайны з канца жніўня 1914 году камандаваў 8-й арміяй ва Ўсходняй Прусіі, зь лістапада — войскамі ўсяго Ўсходняга фронту.
Усім нацыянальнасьцям на акупаваных землях, у тым ліку беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасьць, адкрыцьцё нацыянальных школаў, выданьне газэт на роднай мове.
З жніўня 1916 году начальнік Генэральнага штабу, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імпэрыі.
Райхспрэзыдэнт Нямеччыны (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 годзе даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў Гітлеру сфармаваць урад.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.