Ёган Сэбастыян Бах
Ё́ган Сэба́стыян Бах (па-нямецку: Johann Sebastian Bach) (31 сакавіка [ст. ст. 21 сакавіка] 1685, Айзэнах — 28 ліпеня 1750, Ляйпцыг) — вялікі нямецкі кампазытар 17 стагодзьдзя. Аўтар больш за тысячы музычных твораў: арґанных, аркестравых, вакальных і іншых. Яшчэ пры жыцьці праславіўся як арґаніст-віртуоз, але як кампазытар вельмі даўгі час заставаўся невядомым.
Адраджэньне цікавасьці да Баху і ягонага кампазытарскага таленту прыйшло ў першай палове XIX стагодзьдзя. Зараз ён, як правіла, разглядаецца ня толькі як адзін з самых выбітных кампазытараў эпохі барока, але і як адзін з найвялікшых кампазытараў усіх часоў[20].
БіяґрафіяРэдагаваць
Кампазытар нарадзіўся ў 1685 годзе ў нямецкім мястэчку Айзэнаху. Ад бацькі, мясцовага музыкі, малы Ёган атрымаў першыя ўрокі гры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык сьпяваў таксама ў школьным хоры.
У 9 гадоў Ёган Сэбастыян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваньнем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арґаністам у мястэчке Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў ґімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыцьцё і пераяжджае жыць у Люнэбурґ. У 1703 годзе ён скончыў ґімназію, пасьля чаго кампазытару прыйшлося некалькі гадоў паезьдзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага пэрыяду жыцьця кампазытар адточвае сваё майстэрства гры на арґане.
У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыцьцё ў Ваймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арґаністам. У «ваймарскі» пэрыяд кампазытар стварыў свае лепшыя арґанныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор ды іншыя. У 1717 годзе Бах зь сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было арґана, таму ў гэты пэрыяд Бах пісаў у асноўным клявірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фуґі, якія склалі першы том працы Добра тэмпэраваны клявір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуґа рэ мінор.
З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Ляйпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцьця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) сьпеўнай школы пры царкве сьвятога Томаша. Тут кампазытару прыйшлося заняцца царкоўнай опэрападобнай музыкай. У Ляйпцыґу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструмэнтальныя кампазыцыі: большую частку кантат, Жарсьці па Яну, Жарсьці па Мацею, Мэса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпэраваны клявір.
Памёр Ёган Сэбастыян Бах у 1750 годзе.
ТворчасьцьРэдагаваць
Творчая спадчына Ёгана Сэбастыяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазыцыяў, зь іх 320 сьвецкіх і духоўных кантатаў, шмат месаў, «Калядная» і «Вялікодная» араторыі, шматлікія харалы, матэты, інструмэнтальныя творы і іншыя.
Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, то бок скарочана ад «Каталёґ твораў Баха» (ням. Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая клясыфікацыя была прапанаваная нямецкім музыкаведам Вольфґанґам Шмідэрам у 1950 годзе, у ейнай аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсьць хараламі і духоўнымі сьпевамі, BWV 525—748 — творы для арґану, BWV 772—994 — клявірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камэрная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фуґі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ The Guardian / пад рэд. A. Rusbridger, K. Viner — United Kingdom: 2014. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077; 1354-4322; 1756-3224
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850553X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Schäfer J. Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Musicalics
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ http://www.szadvar.hu/bach-brandenburg-concerto-1.htm
- ^ http://www.jstor.org/stable/41699197
- ^ Blanning, T. C. W. The Triumph of Music: The Rise of Composers, Musicians and Their Art. p 272
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ёган Сэбастыян Бах — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жарсьці па Мацею (ням.) (анг.) (фр.) (гішп.) (італ.) (яп.) (парт.) (вуг.) (рас.) (швэд.) (кат.) (кіт.)
- Мэса сі мінор (анг.)
- Klavier-Übung IV (анг.)