Сунізм

дэнамінацыя ісламу

Суні́зм ці суні́цкі ісла́м (ад араб. أهل السنةАгль ас-Суна ас салафія — людзі Суны) — самы найбольш шматлікі кірунак у ісламе, да якога належаць больш за 85—90% мусульманаў усяго сьвету альбо больш за мільярд чалавек. Ягоная назва паходзіць ад слова Суна, якое ёсьць кодэксам паводзінаў, якіх прытрымліваўся Мухамад і якім прапануецца кіравацца мусульманам[1]. Адрозьненьні паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, пасьлядоўнікамі другога паводле распаўсюду кірунку ісламу, узьніклі праз рознагалосьсі наконт пераемніцтва Мухамада і ў далейшым набылі шырэйшае палітычнае значэньне, а таксама тэалягічныя і юрыдычныя вымярэньні[2]. Гэтак, паміж імі маюцца значныя адрозьненьні ў прынцыпах юрыдычных рашэньняў, у характары сьвятаў, у адносінах да іншаверцаў, у дэталях малітваў і іншым. Згодна з суніцкімі традыцыямі, Мухамад прызначыў Абу Бакра сваім пераемнікам, то бок першым халіфам[3]. Гэта кантрастуе зь меркаваньнем шыітаў, якія сьцьвярджаюць, што Мухамад абвесьціў пераемнікам свайго зяця і стрыечнага брата Алі ібн Абі Таліба[4]. Палітычная напружанасьць паміж двума асноўнымі кірункамі праяўляецца з рознай ступеньню інтэнсыўнасьці на працягу ўсёй ісламскай гісторыі і ўзмацнілася ў апошні час праз этнічныя канфлікты і рост саляфізму і вагабізму[5][6].

Краіны з доляй мусульманаў больш за 10 %
зялёны: суніцкія раёны, чырвоны: шыіцкія раёны, сіні: ібадзіты.
  1. ^ «Sunni Islam». The Oxford Dictionary of Islam. Oxford: Oxford University Press.
  2. ^ Tayeb El-Hibri, Maysam J. al Faruqi (2004). «Sunni Islam». In Philip Mattar (ed.). The Encyclopedia of the Modern Middle East and North Africa (Second ed.). MacMillan Reference.
  3. ^ Fitzpatrick, Coeli; Walker, Adam Hani (2014). «Muhammad in History, Thought, and Culture: An Encyclopedia of the Prophet of God» [2 volumes]. ABC-CLIO. — С. 2—3. — ISBN 978-1-61069-178-9.
  4. ^ Jafri, Syed Husain Mohammad (27 August 1976). «The Origins and Early Development of Shi’a Islam». Karachi, Pakistan: Oxford University Press. — С. 19—21. — ISBN 9780195793871.
  5. ^ Oliver, Haneef James (2002). «The Wahhabi Myth: Dispelling Prevalent Fallacies and the Fictitious Link with Bin Laden». Trafford Publishing. — ISBN 978-1-55395-397-5.
  6. ^ «Who are Ahl al-Hadeeth? What are their distinguishing features?». Islam Question & Answer.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць