Альпы

горная сыстэма ў Эўропе

А́льпы (па-нямецку: Alpen, па-француску: Alpes, па-італьянску: Alpi, па-славенску: Alpe) — самыя высокія горы Эўропы, знаходзяцца на тэрыторыі Францыі, Італіі, Швайцарыі, Нямеччыны, Аўстрыі, Ліхтэнштайну і Славеніі. Адна з найвялікшых сыстэмаў горных хрыбтоў у Эўропе, якая цягнецца прыкладна 1200 кілямэтраў. Горы ​​былі сфармаваныя на працягу дзясяткаў мільёнаў гадоў на месцы сутыкненьня афрыканскай і эўразійскай тэктанічных пліт. Найбольш вышэзнай кропкай сыстэмы зьяўляецца гара Манблян, якая месьціцца каля француска-італьянскай мяжы і мае 4810 мэтраў у вышыню.

Альпы
Фатаздымак з космасу
Найвышэйшы пункт
Манблян
Вышыня 4810 н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 1200 км
Шырыня 280 км
Плошча
  • 190 000 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Швайцарыя, Францыя, Нямеччына, Славенія, Італія, Аўстрыя, Ліхтэнштайн, Манака
Кантынэнт Эўразія
Краіна Францыя
Альпы на мапе Францыі
Альпы
Альпы
Альпы

Месцазнаходжаньне і падзел

рэдагаваць

Альпы маюць выгляд складанай сыстэм хрыбтоў, якая цягнецца дугой ад Міжземнага мора да дунайскай раўніны. Даўжыня каля 1200 км (па ўнутраным боку дугі каля 750 км), шырыня да 260 км. Далінай паміж Бодэнскім возерам і возерам Кома дзеляцца на больш высокія Заходнія Альпы (вышыня да 4807 мэтраў, гара Манблян) і больш нізкія і шырокія Ўсходнія Альпы (да 4049 мэтраў, гара Бэрдына).

Паходжаньне назвы незразумелае, некаторыя дасьледчыкі зьвязваюць яе з кельцкім коранем alb, які азначае «вышыня», іншыя зьвязваюць з лацінскім albus — «белы», што больш падыходзіць да альпійскіх вяршынь. Другая гіпотэза менш верагодная, таму што на тэрыторыі ўсяго горнага ланцуга азначэньне «alp» адносіцца да высакагорных паш, а не да вяршынь.

Геалёгія

рэдагаваць
 
Альпы ў Аўстрыі

Альпы створаны ў асноўным тэктанічнымі зрухамі альпійскага пэрыяду гораўзьнікненьня. Самая высокая — цэнтральная частка Альпаў складаецца са старажытных крышталічных (гнейсы, сьлюдзяныя лупнякі) і мэтамарфічных (кварцава-філітавыя лупнякі) парод, вызначаецца горным, рэльефам з шырокім распаўсюджваньнем лядоўняў (1200 лядоўняў, агульнай плошчай 4000 км²).

Альпы — важны кліматастваральны фактар Эўропы. На поўнач і захад ад іх разьмешчаны тэрыторыі з умераным кліматам, на поўдзень — субтрапічны міжземнаморскі клімат. Ападкаў на заходніх і паўночна-заходніх схілах 1500—2000 мм, месцамі да 4000 мм у год. У Альпах бяруць крыніцы Райн, Рона, По, Адыджэ, правыя прытокі Дунаю. Шмат азёраў лядовага і тэктанічна-лядовага паходжаньня (Бодэнскае, Жэнэўскае, Кома, Ляга-Маджорэ і іншыя).

Добра бачна вышынная паяснасьць клімату. Да вышыні 800 м клімат умерана цёплы, на паўднёвых схілах — міжземнаморскі, шмат вінаграднікаў, садоў, палёў, міжземнаморская расьліннасьць, шырокаліставыя лясы. На вышыні 800—1800 м клімат умераны, вільготны; шырокаліставыя лясы паступова замяшчаюцца хваёвымі. Да вышыні 2200—2300 м клімат субальпічны, халодны. Пераважаюць кусты і лугі. Вышэй, да мяжы вечных сьнягоў — альпійскі пояс з халодным кліматам, пераважаюць альпійскія лугі, большую частку году пакрытых сьнегам. Яшчэ вышэй — пояс зь ледавікамі, сьнегам, камяністымі схіламі.

Альпы — раён з разьвітай інфраструктурай міжнароднага турызму, альпінізму і горналыжнага спорту.

Экалёгія

рэдагаваць
 
Эдэльвэйс альпійскі

У альпійскіх раёнах было выяўлена трынаццаць тысяч відаў расьлін. Альпійскія расьліны згрупаваныя па асяродзьдзі пражываньня і тыпу глебы, якая можа складацца з вапняку ці быць ня вапнавай. Асяродзьдзі пражываньня альпійскага рэгіёну вагаюцца ад лугоў, балотаў, лясоў, пры гэтым лісьцевых і іглічных, да марэнаў, скалаў і хрыбтоў.

Альпы зьяўляюцца месцам існаваньня для 30 тысячаў відаў жывёл, пачынаючы ад самых маленькіх сьнегавых блохаў да бурых мядзьведзяў, многія зь якіх адаптаваліся да суровых халодных умоваў і жыцьця на вялікіх вышынях да такой ступені, што некаторыя здольныя выжыць толькі ў канкрэтным мікраклімаце над або ніжэй сьнеговай лініі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць