Карл Фрыдрых Бэнц (па-нямецку: Karl Friedrich Michael Benz; 25 лістапада, 1844, Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ — 4 красавіка, 1929, Лядэнбург, Ваймарская рэспубліка) — нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў, якому традыцыйна надаецца першынства ў стварэньні бэнзінавага аўтамабіля. Іншыя сучасьнікі Бэнца, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах, працавалі незалежна ад яго над тымі ж самымі задачамі, але Бэнц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі зьвязаныя з усімі працэсамі пры ўнутраным згараньні ў рухавіку аўтамабіля. У 1886 годзе Карл Бэнц атрымаў патэнт на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у 1878 годзе.

Карл Фрыдрых Бэнц
Karl Friedrich Michael Benz
Дата нараджэньня 25 лістапада 1844(1844-11-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ, Нямеччына
Дата сьмерці 4 красавіка 1929(1929-04-04)[1][2][3][…] (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці hereditary cystatin C amyloid angiopathy[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, вынаходнік
Дзеці Рыхард Бэнц[d] і Eugen Benz[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

У 1885 годзе Бэнц сканструяваў Motorwagen, першы камэрцыйны аўтамабіль з чатырохтактавым бензінавым рухавіком адмысловай канструкцыі. Гэта быў трохкалёсны аўтамабіль з прывадам на пярэдняе кола, у якім пасажыры і рухавік разьмяшчаліся з задняга боку. Цяпер такі аўтамабіль завецца Tri-Car.

Таксама Бэнц распрацаваў сыстэму кантролю хуткасьці — паскаральнік, сыстэму іскравога запальваньня ад гальванічнага элемэнту, сьвечку запальваньня, сыстэму счапленьня, каробку перадач, сыстэму вадкаснага ахаладжэньня, карбюратар.

У 1893 годзе Карл Бэнц прапанаваў новую мадэль каробкі перадач у мадэлі «Вікторыя». Гэтая мадэль была распрацаваная для двух пасажыраў і прадавалася па зьніжаным кошце, каб дапамагчы запуску масавай вытворчасьці аўтамабіляў.

У 1896 годзе Карл Бэнц распрацаваў і запатэнтаваў першы Рухавік унутранага згараньня з гарызантальным разьмяшчэньнем поршняў. Гэтая распрацоўка па сёньняшні дзень ужываецца ў некаторых рухавіках вялікай магутнасьці (для гоначных аўтамабіляў).

Бэнц заснаваў кампанію Benz Company, якая была папярэдніцай кампаніяў Daimler-Benz, Mercedes-Benz, і DaimlerChrysler. Перад сьмерцю гэты чалавек застаў пераварот у вытворчасьці аўтамабіляў у 1920-я гады, які фактычна адбыўся дзякуючы ягоным вынаходніцтвам.

  1. ^ а б Carl Friedrich Benz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Karl Friedrich Benz // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. ^ а б Carl Friedrich Benz // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118509225 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць