Сараеўскае забойства

Сараеўскае забойства — забойства 28 чэрвеня 1914 году эрцгерцага Франца Фэрдынанда, спадчыньніка аўстра-вугорскага стальцу, і яго жонкі герцагіні Сафіі Гогэнбэрг у Сараева сэрбскім гімназістам Гаўрылам Прынцыпам, чальцом сэрбскай тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна». Прынцып уваходзіў у групу з 5 тэрарыстаў, якія каардынаваліся Данілам Ілічам.

Сараеўскае забойства
DC-1914-27-d-Sarajevo-cropped.jpg
Тагачасная ілюстрацыя забойства
Месца атакі Сараева
Цэль атакі Забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда
Дата 28 чэрвеня 1914 году
Спосаб атакі Стрэлы зь пісталету
Зброя Браўнінг FN Model 1910
Колькасьць ахвяраў 2
Колькасьць тэрарыстаў 6
Тэрарысты Гаўрыла Прынцып
Арганізатары Чорная рука
Геаграфічныя каардынаты 43°51′29″ пн. ш. 18°25′44″ у. д. / 43.85806° пн. ш. 18.42889° у. д. / 43.85806; 18.42889Каардынаты: 43°51′29″ пн. ш. 18°25′44″ у. д. / 43.85806° пн. ш. 18.42889° у. д. / 43.85806; 18.42889
Сараеўскае забойства на мапе Босьніі і Герцагавіны
Сараеўскае забойства
Сараеўскае забойства
Сараеўскае забойства

У Сэрбіі меўся шэраг нацыяналістычных арганізацыяў, якія ставілі сваёй мэтай абʼяднаньне паўднёвых славян і стварэньне «Вялікай Сэрбіі». Сярод афіцэраў сэрбскай арміі існавала тайная арганізацыя пад назвай «Чорная рука». Мэтай яе было вызваленьне сэрбаў, якія знаходзіліся пад уладай Аўстра-Вугоршчыны. Правадыром «Чорнай рукі» быў палкоўнік Драгуцін Дзьмітрыевіч, па мянушцы «Апіс», начальнік сэрбскай контрвыведкі. Урад Пашыча яго пабойваўся. Сэрбскі ўрад здагадваўся пра змову і не ўхваляў яе, але і не перашкаджаў «Чорнай руцэ».

Забойства стала нагодай для пачатку Першай сусьветнай вайны.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Albertini, Luigi. 1953. Origins of the War of 1914 (Vol II). Oxford University Press: London. OCLC 168712
  • Albertini, Luigi. 2005. Origins of the War of 1914 — Vol. 1, Enigma Books, New York. ISBN 1-929631-31-6
  • Belfield, Richard. The Assassination Business: A History of State-Sponsored Murder, Carroll & Graf Publishers: New York. ISBN 0-7867-1343-7
  • Dedijer, Vladimir. The Road to Sarajevo, Simon and Schuster. New York, 1966 OCLC 400010
  • MacKenzie, David. Black Hand On Trial: Salonika 1917, Eastern European Monographs, 1995. ISBN 978-0-88033-320-7
  • Magrini, Luciano. Il Dramma Di Seraievo. Origini e responsabilita della guerra europea, Milan, 1929 OCLC 8018932
  • Owings, W.A. Dolph. The Sarajevo Trial, Documentary Publications, Chapel Hill, NC, 1984. ISBN 0-89712-122-8
  • de Schelking, Eugene. Recollections of a Russian Diplomat, The Suicide of Monarchies, McMillan Co, New York, 1918 OCLC 1890657
  • Strachan, Hew. 2001 The First World War Volume 1: To Arms. Oxford University Press: Oxford. ISBN 978-0-19-926191-8
  • Taylor, A.J.P. 1963. The First World War: An Illustrated History. Penguin Books: London. ISBN 0-14-002481-6
  • Trydar-Burzinski, Louis. Le Crépuscule d’une Autocratie, Florence, 1926 OCLC 473403651

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сараеўскае забойствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў