Kraftwerk
нямецкі музычны гурт
Kraftwerk (вымаўляецца «Крафтвэрк», у перакладзе зь нямецкай азначае «электрастанцыя») — нямецкі музычны гурт з Дусэльдорфу, заснаваны ў 1970 годзе Ральфам Гютэрам і Флёрыянам Шнайдэрам.
Kraftwerk | |
Kraftwerk на канцэрце ў Дусэльдорфе ў 2013 годзе | |
Гады | 1970 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Дусэльдорф, Нямеччына |
Мова | ангельская, нямецкая, француская, гішпанская,японская, расейская |
Жанр | краўт-рок, электра-поп, сынці-поп, тэхна-поп, тэхна |
Выдавец | Kling Klang Studio, EMI, Capitol Records, Astralwerks, Warner Bros. Records |
Зьвязаныя праекты | Organisation |
Удзельнікі | Ральф Гютэр Фрыц Гільпэрт Гэнінг Шміц Фальк Грыфэнгаген |
Былыя ўдзельнікі | Штэфан Пфафэ Флёрыян Шнайдэр Вольфганг Флюр Карл Бартас Фэрнанда Абрантэс Андрэас Гоман Кляўс Дынгер Кляўс Рэдэр Міхаэль Ротэр Эміль Шульт |
Узнагароды і прэміі | |
www.kraftwerk.com |
У першую чаргу Kraftwerk вядомыя як адны зь піянэраў у музычных жанрах краўт-рок (да 1973 г.) і электра-поп (з 1973)[1]. Музыка Kraftwerk істотна паўплывала на такія музычныя стылі, як сынці-поп, электра-фанк, дэтройт-тэхна. У 1997 годзе газэта New York Times назвала Kraftwerk «бітламі электроннай танцавальнай музыкі»[2].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагавацьПачатковая фаза:
- 1970: Tone Float (гурт яшчэ называўся Organisation)
- 1970: Kraftwerk
- 1971: Kraftwerk 2
- 1973: Ralf und Florian
Студыйныя альбомы (афіцыйныя):
- 1974: Autobahn
- 1975: Radio-Aktivität (у ангельскамоўным выданьні: Radio-Activity)
- 1977: Trans Europa Express (у ангельскамоўным выданьні: Trans-Europe Express)
- 1978: Die Mensch-Maschine (у ангельскамоўным выданьні: The Man-Machine)
- 1981: Computerwelt (у ангельскамоўным выданьні: Computer World)
- 1986: Electric Café (нямецка-, ангельска- і гішпанамоўныя выданьні пад той самай назвай), у 2009 г. назва зьмененая на Techno Pop
- 1991: The Mix (нямецка- і ангельскамоўныя выданьні; альбом рэміксаў)
- 2003: Tour de France Soundtracks, у 2009 г. назва скарочаная да Tour de France
Кампіляцыі:
- 2005: Minimum-Maximum (нямецка- і ангельскамоўныя выданьні)
- 2009: Der Katalog (у ангельскамоўным выданьні: The Catalogue; бокс з усіх 8 альбомаў, пачынаючы з Autobahn; рэмастэрызаваны ў 2012 г.)
- 2017: 3-D Der Katalog
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Andreas Borcholte: Kraftwerk in Düsseldorf: Das Lächeln der Roboter. In: Spiegel Online. 12. Januar 2013. (ням.)
- ^ Neil Strauss: Call Them the Beatles Of Electronic Dance Music. In: The New York Times. 15. Juin 1997. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьKraftwerk — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў