Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу

І́ндэкс разьвіцьця́ чалаве́чага патэнцыя́лу (ІРЧП) — статыстычны зводны індэкс чаканай працягласьці жыцьця, адукацыі (куды ўлучаюць сярэднія гады заканчэньня школы і чаканых гадоў навучаньня пры паступленьні ў структуры сыстэмы вышэйшай адукацыі) і паказьнікаў прыбытку на душу насельніцтва, якія выкарыстоўваюцца дзеля ранжаваньня краінаў на чатыры ўзроўні разьвіцьця. Краіна атрымлівае больш высокі ўзровень ІРЧП, калі працягласьць жыцьця ў ёй ёсьць больш высокай, ўзровень адукацыі ёсьць больш высокім і валавы нацыянальны прадукт паводле парытэту пакупніцнай здольнасьці на душу насельніцтва таксама ёсьць вышэйшым. Індэкс быў распрацаваны пакістанскім эканамістам Магбубам уль Гакам і ў далейшым выкарыстоўваўся дзеля вымярэньня разьвіцьця дзяржаваў у Бюро па справаздачы аб разьвіцьці чалавека Праграмы разьвіцьця ААН[1][2][3].

Мапа, створаная згодна зь індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу паводле стану на 2019 год.

     ≥ 0.900

     0.850–0.899

     0.800–0.849

     0.750–0.799

     0.700–0.749

     0.650–0.699

     0.600–0.649

     0.550–0.599

     0.500–0.549

     0.450–0.499

     0.400–0.449

     ≤ 0.399

     Няма зьвестак

У справаздачы аб чалавечым разьвіцьці за 2010 год быў уведзены індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу з улікам няроўнасьці. Не зважаючы на тое, што просты ІРЧП застаецца карысным, звычайна робяць заўвагу, што гэты паказьнік ёсьць карысным, калі разглядаць яго як індэкс патэнцыйнага разьвіцьця, якога можна было б дасягнуць пры адсутнасьці няроўнасьці[4]. Індэкс заснаваны на падыходзе да чалавечага разьвіцьця, распрацаваным Магбубам уль Гакам, базуючыся на працы Амарт’і Сэна аб чалавечых магчымасьцях. То бок лічыцца, што людзі жадаюць быць сытымі, абароненымі, здаровымі і імкнуцца рабіць працу, атрымліваць адукацыю, галасаваць і браць удзел у грамадзкім жыцьці. Свабода выбару ёсьць цэнтральным пунктам, бо хтосьці выбірае быць галодны, напрыклад з рэлігійных чыньнікаў, што значна адрозьніваецца ад таго, хто галодны, бо не можа дазволіць сабе купіць ежу, або таму, што ў краіне голад[5]. Індэкс не ўлічвае некалькі фактараў, як то чыстае багацьце на душу насельніцтва або адносную якасьць тавараў, якія прадаюцца крамах краіны. Такая сытуацыя, як правіла, зьніжае рэйтынг некаторых з самых разьвітых краінаў[6].

  1. ^ A. Stanton, Elizabeth (February 2007). «The Human Development Index: A History». PERI Working Papers: С. 14—15.
  2. ^ «Human Development Index». Economic Times.
  3. ^ «The Human Development concept». UNDP.
  4. ^ «Composite indices — HDI and beyond». Human Development Index.
  5. ^ «What is Human Development». UNDP.
  6. ^ «The Courier». Commission of the European Communities. 1994.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць