Палітбюро
Палітбюро ці паліты́чнае бюро — кіроўны орган камуністычных партыяў розных дзяржаваў і краінаў. Тэрмін таксама часам выкарыстоўваецца дзеля абазначэньня падобных органаў у некамуністычных партыях. Гэткую назву мае кіроўны орган тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС[1]. У Кітаі, Віетнаме і Паўночнай Карэі шляхам калькаваньня кіроўныя органы камуністычных партыяў атрымалі свае назвы ад палітбюро. У наш час палітбюро ёсьць кіроўным органам у Кітаі, КНДР, Лаосе, Віетнаме і на Кубе.
Гісторыя
рэдагавацьПершае палітбюро было створана ў Расеі бальшавіцкай партыяй у 1917 годзе за час рэвалюцыі[2]. У склад першага Палітбюро РСДРП(б) уваходзілі сем сябраў, як то Ўладзімер Ленін, Грыгоры Зіноўеў, Леў Каменеў, Леў Троцкі, Ёсіф Сталін, Грыгоры Сакольнікаў і Андрэй Бубноў[3]. У 1918 годзе пасьля аднаго зь зьездаў партыі назва была замененая на Бюро ЦК РКП(б) у сувязі зь зьменай назвы партыі. У 1919 годзе орган быў адноўлены з даданьнем да назвы прыметніка «палітычны». З усталяваньнем камуністычнай улады і забаронай дзейнасьці іншых партыяў, сябры палітбюро пачалі вызначаць ня толькі палітку партыі, але і ўсёй дзяржавы. Фактычна сябры палітбюро ўваходзілі ў лік найвышэйшага кіраўніцтва СССР, нават калі не займалі дзяржаўныя пасады. У 1925, 1952 і 1966 гадах орган зьмяняў свае назвы, апошняй зь якой стала Палітбюро ЦК КПСС. За часам Сталіна палітбюро фактычна страціла сваю калектыўную характарыстыку, але ў 1952 году пасьля чарговай рэарганізацыі прэзыдыюм быў пашыраны за кошт маладых актывістаў.
Палітбюро ЦК Саюзу камуністаў Югаславіі утварылася ў ў траўні 1926 году ў Вене, бо большая частка кіраўніцтва партыі да таго часу эмігравала празь перасьлед з боку ўладаў Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. У першы склад органа ўвайшло сем чалавек. Палітбюро ЦК Баўгарскай камуністычнай партыі паўстаў у 1919 годзе на першым зьезьдзе партыі. Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітаю адметна тым, што ўлада ў ім сканцэнтравана ў Сталым камітэце палітбюро, да ліку якога ўваходзяць невялікая колькасьць людзей, звычайна ад 5 да 9 чалавек. Сябрамі гэтага камітэту становяцца прадстаўнікі палітбюро. Упершыню камітэт паўстаў у траўні 1927 годзу на 1-м пленуме ЦК і складаўся з трох чалавек, як то Чэнь Дусю, Чжан Гатао і Цай Хэсэнь. У 1935 годзе да складу камітэту быў далучаны Мао Дзэ-дун.
Пасьля скіданьня дыктатуры Фульхэнсіё Батыста ў выніку Кубінскай рэвалюцыі адбылася кансалідацыя камуністычных сілаў, у выніку чаго ў 1962 годзе паўстала Аб’яднаная партыя сацыялістычнай рэвалюцыі Кубы, пасьля пераўтвораная ў Камуністычную партыю Кубы. На ўзор СССР былі ўтвораныя адпаведныя органы партыі, у якіх засяродзілася ўлада ў краіне. Палітбюро ЦК партыі была ўтворанае 3 кастрычніка 1965 годзе спачатку як часовы орган[4]. У канцы 1975 году быў абраны першы склад палітбюро ўжо на сталай аснове. У 1991 годзе палітбюро і сакратарыят партыі былі аб’яднаныя ў шырокае палітбюро з 21 сябрам у складзе.
Палітбюро Польскай рабочай партыі (ПРП) было ўтворанае ў 1944 годзе, а праз чатыры гады з аб’яднаньнем ПРП з Польскай сацыялістычнай партыяй у Польскую аб’яднаную рабочую партыю палітбюро было рэарганізаванае. Звычайна яно складалася з 9—15 сябраў з поўным правам голасу і некалькіх намесьнікаў сябраў палітбюро без поўнага права голасу. У адрозьненьні ад многіх іншых сацыялістычных краінаў польскае палітбюро не трымала ўладу ў сваіх руках, а цэнтрам прыняцьця рашэньняў быў цэнтральны камітэт партыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Politburo. European Council on Foreign Relations.
- ^ «USSR: Communist Party: Politburo». Archontology.
- ^ «Узкий состав ЦК РСДРП(б) - Политическое бюро ЦК РСДРП(б) - Бюро ЦК РСДРП(б) - РКП(б) - Политическое бюро ЦК РКП(б) - ВКП(б) - Президиум - Политическое бюро ЦК КПСС». правочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991.
- ^ Bethell, Leslie (1993). «Cuba: A Short History». Cambridge University Press. — С. 129. — ISBN 978-0521436823.