Іра́цкая вайна́ — узброенае сутыкненьне 2003—2011 гадоў між Іракам і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, што пацягнула зрынаньне ўраду Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэньня на чале з Садамам Хусэйнам.

Ірацкая вайна
Дата: 20 сакавіка 2003 — 18 сьнежня 2011
Месца: Ірак
Вынік: Зрынаньне ўраду Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэньня на чале з Садамам Хусэйнам
Супернікі
ЗША, Брытанія, Аўстралія, ПольшчаІрак
Камандуючыя
Лойд ОстынІзат Ібрагім ад-Дуры(en)
Колькасьць
265 тыс. чалавек375 тыс. чалавек
Страты
4805 забітых, 32 753 параненыя28 821 забіты
Агульныя страты
103 160 забітых цывільных

Уварваньне (2003)

рэдагаваць

20 сакавіка 2003 году амэрыканскія і брытанскія войскі пачалі ўварваньне ў Ірак[1] з налётаў на гарады Багдад, Басра(en) і Тыкрыт(en)[2] (Саладзінская вобласьць(en)). 24 сакавіка пачаліся паветраныя ўдары на поўначы між горадам Кіркук(en) і Курдыстанам. 25 сакавіка ангельска-амэрыканскія войскі дайшлі да Басры[3]. На 26 сакавіка хаўрусьнікі мелі 123 забітых[4], у тым ліку ад раненьняў сканаў генэрал. З ірацкага боку ў бітве пад горадам Наджаф загінула да 750 салдатаў[5]. 31 сакавіка амэрыканскае войска дайшло да гораду Імам-Аюб (Бабільская вобласьць(en))[6]. 4 красавіка 3-я і 4-я ірацкія дывізіі апынуліся ў катле[7], хаўрусьнікі занялі Багдадзкае міжнароднае лётнішча(en)[8]. 7 красавіка хаўрусьнікі занялі тры прэзыдэнцкія палацы ў Багдадзе[9], 9 красавіка — цалкам апанавалі горад[10]. 10 красавіка амэрыканскае войска ўвайшло ў горад Кіркук на поўначы і ўмацавала заставы на мяжы з Сырыяй і Ярданіяй[11]. 12 красавіка амэрыканскае войска заняло горад Масул(en) (Нінавійская вобласьць(en)) на поўначы праз здачу ірацкіх камандзіраў у абмен на амністыю, некалькі тысячаў ірацкіх вайскоўцаў здаліся ў палон курдзкім паўстанцам ля гораду Кіфры (Кіркуцкая вобласьць(en)), ірацкае войска засталося толькі ў Тыкрыце, у Багдадзе разбурылі помнік(en) Садаму Хусэйну[12].

22 ліпеня пры штурме дома ў Масуле амэрыканскія вайскоўцы забілі сыноў Садама Хусэйна, Удэя(en) і Кусая(en)[13].

27 кастрычніка ў Багдадзе ад 4 выбухаў загінула каля 40 чалавек, у тым ліку 2 амэрыканскія вайскоўцы[14]. 1 лістапада празь зьбіцьцё амэрыканскага верталёта ля гораду Фалуджа(en) (Анбарская вобласьць(be)) загінула 16 вайскоўцаў[15]. На 15 лістапада з пачатку вайны загінула 397 амэрыканскіх вайскоўцаў[16]. 13 сьнежня вайскоўцы 4-й амэрыканскай пяхотнай дывізіі(en) арыштавалі Садама Хусэйна ў мястэчку Эд-Дор(en) (Саладзінская вобл.) пасьля 10 дзён допытаў 10 сваякоў[17][18].

Паўстаньне (2004—2005)

рэдагаваць

4 красавіка 2004 году шыіты ўзьнялі паўстаньні(en) ў гарадах Багдад, Кут(en) (Наджафская вобласьць(en)), Куфа(en) (Наджафская вобл.) і Наджаф. 6 красавіка суніцкія прыхільнікі Хусэйна ў горадзе Рамадзі(en) (сталіца Анбарскай вобл.) забілі 13 марскіх пехацінцаў ЗША(be). Яшчэ 29 вайскоўцаў хаўрусьнікаў загінула ў суніцкім горадзе Фалуджа, дзе зьбілі 2 амэрыканскія верталёты[19]. На 9 красавіка з пачатку паўстаньня загінула каля 200 чалавек, зь іх каля 50 вайскоўцаў хаўрусьнікаў[20]. У чэрвені ў баях загінула каля 400 іракцаў. На 10 ліпеня ад пачатку вайны загінула 1000 вайскоўцаў хаўрусьнікаў[21]. На 18 лістапада за тыдзень баёў у Фалуджы загінула 39 вайскоўцаў ЗША і 100 мяцежнікаў(en), яшчэ звыш тысячы мяцежнікаў трапіла ў палон[22].

24 студзеня 2005 году ў Іраку забілі выхадца зь Беларусі Віктара Елкіна, які выехаў у ЗША ў 1998 годзе і з 2003 г. знаходзіўся на службе ў амэрыканскім войску[23]. На 4 сакавіка за тыдзень баёў загінула каля 200 чалавек[24]. За два тыдні з часу прызначэньня ўрада 28 красавіка ахвярамі 70 нападаў мяцежнікаў сталі больш як 400 чалавек. 17 траўня паліцыя знайшла яшчэ каля 40 забітых людзей[25]. 1 жніўня 7 марскіх пехацінцаў ЗША загінула ля гораду Хадзіта(en) (Анбарская вобл.). 3 жніўня яшчэ 14 марскіх пехацінцаў загінула тамсама пры падрыве баявой машыны пяхоты[26]. 31 жніўня ў Багдадзе зьвязаныя з Аль-Каідай мяцежнікі забілі мінамётным(be) абстрэлам 7 чалавек ля моста Аіма праз раку Тыгр, што пацягнула сьмерць 1030 людзей у цісканіне на мосьце[27]. 14 верасьня ў Багдадзе ад падрыву замінаваных самаходаў загінула 118 асобаў[28]. На 16 верасьня ў пачатым 11 верасьня штурме пераважна туркмэнскага гораду Таль Афар(en) (Нінавійская вобл.), якому з 26 жніўня папярэднічалі бамбаваньне і танкавы абстрэл, загінула 500 чалавек[29].

Грамадзянская вайна (2006—2009)

рэдагаваць

5 студзеня 2006 году ў горадзе Кербела(be) ад выбуха ля маўзалея(en) імама Хусэйна(en) загінула 52 чалавекі[30]. 7 чэрвеня войска ЗША паветраным ударам забіла кіраўніка «Аль-Каіды» ў Іраку Абу Мусаба Заркаві(en)[31]. 18 ліпеня ў шыіцкім горадзе Куфа ад выбуху на кірмашы загінула звыш 60 чалавек[32]. На 5 сьнежня ў Іраку налічвалася 55 вайсковых базаў ЗША[33]. 12 сьнежня ў Багдадзе ад выбуху на плошчы Тайран, дзе месьцяцца некалькіх міністэрстваў, загінула 57 асобаў[34]. На 27 сьнежня ад пачатку вайны войска ЗША страціла 2974 вайскоўцы забітымі, брытанскае — 126, польскае — 18[35]. 30 сьнежня Садама Хусэйна павесілі паводле выраку Вярхоўнага трыбунала Ірака(en) ад 5 лістапада за забойства 148 шыітаў у вёсцы Дуджэйл(en) (Саладзінская вобл.) у 1982 годзе[36][37].

9 студзеня 2007 году ў Багдадзе амэрыканскія вайскоўцы ў баі забілі 50 суніцкіх мяцежнікаў[38]. На 3 траўня ад пачатку вайны ў Іраку загінула звыш 3 тысячаў вайскоўцаў ЗША[39]. 19 чэрвеня ў Багдадзе ад выбуху ля шыіцкага мячэта ў раёне Сінак загінула 75 чалавек[40]. 14 жніўня ад 5 выбухаў на поўначы (Кахтанія(en), Нінавійская вобл.) загінула 500 асобаў[41].

За студзень 2008 году ў Іраку загінула 767 чалавек. 1 лютага ад 2 выбухаў на гароднінным і птушыным рынках Багдада загінула 72 асобы[42]. На 25 сакавіка ад пачатку вайны ў Іраку загінула 4 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў. У краіне знаходзілася 155 тыс. вайскоўцаў ЗША[43].

На 25 красавіка 2009 году колькасьць загінулых ад выбуху 23 красавіка ў шыіцкім мячэце Багдада дасягнула 60 чалавек, зь іх каля 25 былі іранскімі паломнікамі[44]. 25 кастрычніка ад 2 выбухаў ля Міністэрства юстыцыі і абласной управы Багдада загінула 155 чалавек[45]. 8 сьнежня ад падрыву 5 самаходаў у Багдадзе загінула 127 асобаў[46].

Вывад войскаў (2010—2011)

рэдагаваць

19 жніўня 2010 году пасьля вываду ў Кувэйт апошняй баявой брыгады ЗША ў Іраку засталося каля 50 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў. Ад пачатку вайны загінула звыш 4400 вайскоўцаў ЗША[47]. 23 траўня 2011 г. апошнія падразьдзяленьні брытанскага флёту(en) пакінулі Ірак[48]. 18 сьнежня краіну пакінулі апошнія вайсковыя часьці ЗША[49].

Наступствы

рэдагаваць

На пачатку чэрвеня 2003 году Рада бясьпекі ААН ухваліла рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на гандаль з Іракам[50]. У ліпені 2004 году выявіўся вываз амэрыканцамі з Іраку 2 тонаў нізкаўзбагачанага ўрану і некалькі тысячаў высокарадыяактыўных вырабаў[51].

Зброя масавага зьнішчэньня

рэдагаваць

Вайсковаслужбоўцы Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі ў Іраку хімічную зброю масавага знішчэньня[52][53][54].

  1. ^ Заява Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам ваенных дзеянняў супраць Ірака // Зьвязда : газэта. — 21 сакавіка 2003. — № 71-72. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Леанід Лахманенка. Аб вайне ў Іраку // Зьвязда : Газэта. — 25 сакавіка 2003. — № 75 (24759). — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Хроніка вайны ў Іраку // Зьвязда : Газэта. — 25 сакавіка 2003. — № 75 (24759). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Інтэрфакс. Сілы англа-амэрыканскай кааліцыі хочуць абысьці ачагі супраціўленьня ў Іраку // Зьвязда : Газэта. — 26 сакавіка 2003. — № 76 (24760). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Ірак: хроніка вайны // Зьвязда : Газэта. — 27 сакавіка 2003. — № 77 (24761). — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Мадэлі Playboy паспрабуюць узьняць баявы дух амэрыканскіх салдатаў // Зьвязда : Газэта. — 1 красавіка 2003. — № 81 (24765). — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Да штурму Багдада ўсё гатова // Зьвязда : Газэта. — 4 красавіка 2003. — № 84-85. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ ЗША гатовыя да працяглай бітвы за Багдад // Зьвязда : Газэта. — 5 красавіка 2003. — № 86 (24770). — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Дадзеныя Ірака і ЗША ўпершыню супалі: ніякага штурму Багдада не было // Зьвязда : Газэта. — 8 красавіка 2003. — № 87 (24771). — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Хусэйн не пакідаў Багдад пасля яго падзеньня 9 красавіка // Зьвязда : Газэта. — 10 сьнежня 2003. — № 310 (24994). — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Амэрыканскія салдаты страляюць па сваіх з-за моцнай стомленасьці // Зьвязда : Газэта. — 11 красавіка 2003. — № 90-91. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Джы Ай страляюць па дзецях, а Ірак паглыбляецца ў анархію // Зьвязда : Газэта. — 12 красавіка 2003. — № 92 (24776). — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Садама пакуль не знайшлі // Зьвязда : Газэта. — 26 ліпеня 2003. — № 184 (24868). — ISSN 1990-763x.
  14. ^ У выніку выбухаў у цэнтры Багдада загінулі каля 40 чалавек // Зьвязда : Газэта. — 28 кастрычніка 2003. — № 270 (24954). — ISSN 1990-763x.
  15. ^ Іракцам плацяць па 1000 даляраў за кожны падбіты амэрыканскі верталёт // Зьвязда : Газэта. — 4 лістапада 2003. — № 277 (24961). — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Страты ЗША ў Іраку ўжо перавысілі страты за тры гады віетнамскай вайны // Зьвязда : Газэта. — 15 лістапада 2003. — № 286-287. — ISSN 1990-763x.
  17. ^ Садама Хусэйна здала амэрыканцам ягоная жонка // Зьвязда : Газэта. — 16 сьнежня 2003. — № 315 (24999). — ISSN 1990-763x.
  18. ^ Апублікаванае першае фота захопу Садама Хусэйна // Зьвязда : Газэта. — 9 студзеня 2004. — № 4-5. — ISSN 1990-763x.
  19. ^ Войскі кааліцыі нясуць вялікія людскія страты ў Іраку // Зьвязда : Газэта. — 8 красавіка 2004. — № 90 (25103). — ISSN 1990-763x.
  20. ^ Няўдачы ЗША ў Іраку // Зьвязда : Газэта. — 9 красавіка 2004. — № 91-92. — ISSN 1990-763x.
  21. ^ У Іраку загінуў 1000-ы ваенны кааліцыі // Зьвязда : Газэта. — 10 ліпеня 2004. — № 167 (25180). — ISSN 1990-763x.
  22. ^ Марпех ЗША дабіў параненага паўстанца прама ў мячэці // Зьвязда : Газэта. — 18 лістапада 2004. — № 278-279. — ISSN 1990-763x.
  23. ^ Ігар Грышын. У Іраку загінуў выхадзец зь Беларусі // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2005. — № 19 (25351). — ISSN 1990-763x.
  24. ^ Уладзімер Аляксандраў. «Добрыя намеры» з пахам нафты // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2005. — № 39 (25371). — ISSN 1990-763x.
  25. ^ Ірак сустрэў Кандалізу Райс гарой трупаў // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2005. — № 87 (25419). — ISSN 1990-763x.
  26. ^ Учора ў Іраку загінулі 14 марскіх пехацінцаў ЗША // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2005. — № 144 (25476). — ISSN 1990-763x.
  27. ^ Ахвяраў больш за 1000 // Зьвязда : газэта. — 2 верасьня 2005. — № 166 (25498). — ISSN 1990-763x.
  28. ^ Ірак: 118 загінулых, 187 параненых // Зьвязда : газэта. — 15 верасьня 2005. — № 176 (25508). — ISSN 1990-763x.
  29. ^ Амэрыканцы ў Іраку выкарысталі хімічную зброю // Зьвязда : газэта. — 16 верасьня 2005. — № 177 (25509). — ISSN 1990-763x.
  30. ^ У выніку выбуху ў Кербеле загінулі больш за 50 чалавек // Зьвязда : газэта. — 6 студзеня 2006. — № 3 (25592). — ISSN 1990-763x.
  31. ^ Рэйтынгу Буша не дапаможа нават тэрарыст №1 // Зьвязда : газэта. — 10 чэрвеня 2006. — № 128-129. — ISSN 1990-763x.
  32. ^ Больш як 60 чалавек загінулі ў выніку тэракта ў Іраку // Зьвязда : газэта. — 10 чэрвеня 2006. — № 159-160 (25748-25749). — ISSN 1990-763x.
  33. ^ Экс-міністар абароны ЗША рэкамэндаваў скараціць ваенныя апэрацыі ў Іраку // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2006. — № 259 (25848). — ISSN 1990-763x.
  34. ^ І зноў у Багдадзе падрываюць // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2006. — № 265 (25854). — ISSN 1990-763x.
  35. ^ Страты ЗША ў Іраку перавысілі колькасьць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня // Зьвязда : газэта. — 27 сьнежня 2006. — № 274 (25863). — ISSN 1990-763x.
  36. ^ Дзярждума РФ папросіць адкласьці сьмяротны прысуд Хусэйну // Зьвязда : газэта. — 14 лістапада 2006. — № 244 (25833). — ISSN 1990-763x.
  37. ^ Мікола Бугай. Чацьвёрты дыктатар за адзін год // Наша Ніва, 30 сьнежня 2006 г. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
  38. ^ У цэнтры Багдада адбылося самае жорсткае сутыкненьне баевікоў з амэрыканскімі войскамі // Зьвязда : газэта. — 10 студзеня 2007. — № 5 (25870). — ISSN 1990-763x.
  39. ^ Буш наклаў вета на закон аб вывадзе войскаў з Ірака // Зьвязда : газэта. — 3 траўня 2007. — № 81 (25946). — ISSN 1990-763x.
  40. ^ Пры выбуху ў Багдадзе загінулі 75 чалавек // Зьвязда : газэта. — 20 чэрвеня 2007. — № 113 (25978). — ISSN 1990-763x.
  41. ^ Самы крывавы тэракт у Іраку // Зьвязда : газэта. — 17 жніўня 2007. — № 154 (26019). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  42. ^ Выбухі ў Багдадзе: 72 загінулі, больш за 100 паранена // Зьвязда : газэта. — 2 лютага 2008. — № 21 (26134). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  43. ^ З пачатку вайны ў Іраку загінулі 4 тысячы вайскоўцаў ЗША // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2008. — № 56 (26169). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  44. ^ Падчас тэракту ў багдадзкім мячэце загінула 60 чалавек // Зьвязда : газэта. — 25 красавіка 2009. — № 78 (26436). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  45. ^ Адказнасьць за тэракты ў Багдадзе ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава Ірак», зьвязаная з міжнароднай тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда» // Белтэлерадыёкампанія, 27 кастрычніка 2009 г. Праверана 28 траўня 2013 г.
  46. ^ Тэракт у Іраку // Белтэлерадыёкампанія, 9 сьнежня 2009 г. Праверана 28 траўня 2013 г.
  47. ^ Ірак сёньня пакідае апошняя баявая брыгада амэрыканскіх вайскоўцаў // Белтэлерадыёкампанія, 19 жніўня 2010 г. Праверана 28 траўня 2013 г.
  48. ^ Брытанцы пакідаюць Ірак // Белтэлерадыёкампанія, 23 траўня 2011 г. Праверана 28 траўня 2013 г.
  49. ^ Белы дом завяршыў вывад войскаў зь Ірака // Белтэлерадыёкампанія, 18 сьнежня 2011 г. Праверана 28 траўня 2013 г.
  50. ^ Уладзімер Аляксандраў. У Багдадзе ўсё спакойна // Зьвязда : Газэта. — 4 чэрвеня 2003. — № 136 (24820). — ISSN 1990-763x.
  51. ^ ЗША тайна вывезьлі з Ірака ўран // Зьвязда : Газэта. — 9 ліпеня 2004. — № 165-166. — ISSN 1990-763x.
  52. ^ В Ираке найдено химическое оружие(недаступная спасылка)
  53. ^ Update on chemical demilitarisation
  54. ^ Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным