Карл Вялікі
Карл Вялікі (па-лацінску: Carolus Magnus, па-нямецку: Karl der Große, па-француску: Charlemagne; 742—814) — франскі кароль з 768 году, з 800 году імпэратар Захаду. Даў пачатак дынастыі Каралінгаў. Ягоныя заваёвы, як то заваёва Лянгабардзкага каралеўства ў Італіі ў 773—774 гадох, Саксоніі ў 772—804 гадох, прывялі да ўтварэньня буйной імпэрыі. Палітыка Карла па падтрымцы царквы, прасоўваньня судовых і вайсковых рэформаў спрыялі фармаваньню фэўдальных стасункаў у Заходняй Эўропе. Імпэрыя Карла распалася неўзабаве пасьля ягонай сьмерці. Прыдомак «Вялікі» Карл атрымаў яшчэ пры жыцьці.
Карл Вялікі лац. Carolus Magnus ням. Karl der Große франц. Charlemagne | |
Карл Вялікі працы Альбрэхта Дурэра | |
Кароль франкаў | |
Папярэднік | Піпін Кароткі |
Наступнік | Людовік I Пабожны |
Кароль лянгабардаў | |
Папярэднік | Дэзідэрыюс |
Наступнік | няма |
Імпэратар Захаду | |
Каранацыя | Сабор Сьвятога Пятра ,Рым |
Папярэднік | няма |
Наступнік | Людовік I Пабожны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 красавіка 742 ці 747 ці 748, Льеж |
Памёр | 28 студзеня 814, Аахэн |
Дынастыя | Каралінгі |
Сужэнец | Desiderata of the Lombards[d][7][8], каля Хільдэгарда з Вінцгау[d][9][1][10][…], Fastrada[d][11], Luitgard[d][11] і Himiltrude[d] |
Бацька | Піпін Кароткі |
Маці | Бэртрада Ляонская |
Подпіс |
Войны Карла ставілі за мэту пашырэньне хрысьціянскага сьвету. За часы ягонага ўладараньня франкі зрабілі 53 выправы, 27 зь іх узначальваў сам Карл; за пэрыяд ягонага кіраваньня Франская дзяржава павялічылася ўдвая. Самай працяглай была вайна з саксамі 772—804 гадох, у выніку якой Саксонія была гвалтоўна хрысьціянізаваная і ўключаная ў склад Франскай дзяржавы. Выправы ў Гішпанію супраць арабаў у 778—810 гадох прывялі да ўтварэньня ў Франскай дзяржаве Гішпанскай маркі на паўночным-усходзе Пірэнэйскага паўвострава. Першая выправа ў 778 годзе аказалася няўдалай, ар’ергард войска быў пры адступленьні разьбіты загонам баскаў. Граф Роланд, што камандаваў ар’ергардам, загінуў. Гэтая падзея стала асновай для пазьнейшай «Песьні пра Роланда». У 787—796 гадох былі заваяваныя населеныя аварамі абшары цяперашніх Аўстрыі і Вугоршчыны. У 785 годзе была заваяваная Фрысьляндыя, у 789 і 812 гадох зробленыя выправы супраць палабскіх славянаў вільцаў.
У 773 і 774 гадох на запрашэньне папы Адрыяна I Карл зрабіў выправу ў Італію, разьбіў лянгабардаў, каранаваўся італійскай каронай і пацьвердзіў правы папаў на Папскую вобласьць. У 800 годзе Карл задушыў паўстаньне супраць папы ў Рыме. 25 сьнежня 800 году ў Саборы Сьвятога Пятра папа Леў III каранаваў Карла імпэратарам. Бізантыйскі ўрад адмовіўся прызнаваць за Карлам гэты тытул, але пасьля вайны 809—814 гадох пагадзіўся на тое.
Карл Вялікі перажыў двух сваіх законных сыноў і пакінуў пасад трэцяму — Людовіку Пабожнаму. Імпэрыя Карла распалася ў 843 годзе ў выніку Вэрдэнскае дамовы. Пахаваны ў катэдры нямецкага места Аахэн.
Месца і год нараджэньня
рэдагавацьБіёграф Карла Айнгард паведамляе, што ён апынуўся ў стане невядомасьці наконт зьвесткак аб нараджэньні і дзяцінстве Карла, але ў іншым месцы заўважае, што ён памёр на 72-ым годзе жыцьця, то ёсьць ён павінен быў нарадзіцца ў 742 годзе. У незахаванай аахэнскай эпітафіі было сказана, што Карл памёр на 70-ым годзе жыцьця, то бок ён нарадзіўся ў 744 годзе. У раньніх сярэднявечных «летапісах Пэтаў» пад 747 годам сказана: «У гэтым годзе нарадзіўся кароль Карл». У ёй жа пад 751-м годам сказана аб нараджэньні малодшага брата Карла Карлямана, і гэтая дата сумневу не падвяргаецца.
Месца нараджэньня Карла дакладна невядома. Магчыма, гэта адбылося ў навакольлях Аахэна[12], у Юпіль-сюр-Маасу[13], Інгельгайму[14] ці К’ерсі[15], але і многія іншыя гарады робяць на тое дамаганьні, не падмацоўваючы, аднак, падставы дастатковымі сьведчаньнямі.
Дзяржаўны лад
рэдагавацьДзяржаўны лад гаспадарства Карла сьведчыць пра надыход фэўдалізма. Вышэйшая шляхта краіны, зьвязаная з Карлам леннай прысягай, павінна была прыходзіць на вайну з падуладнымі ёй людзьмі. З 789 году Карл неаднаразова выдаваў указы, якія прадпісвалі кожнаму вольнаму чалавеку знайсьці сабе сэньёра, у падпарадкаваньні якога ён мусіў служыць. Павялічылася колькасьць залежных сялянаў. Імпэрыя Карла дзялілася на акругі на чале з прызначанымі манархам зь мясцовай шляхты графамі, якія валодалі адміністрацыйнай і вайсковай уладай ды старшынявалі ў судох з удзелам прысяжных зь мясцовых вольных мужчынаў; кантроль за дзейнасьцю графаў і суд ад імя дзяржаўцы ажыцьцяўлялі разьязныя «гаспадаравы пасланцы». Штогод склікаліся «травеньскія палі», соймы вышэйшых прадстаўнікоў сьвецкай і царкоўнай знаці, на якіх Карл прадстаўляў указы і капітулярыі, што датычыліся ўсіх бакоў жыцьця, у тым ліку царкоўнага.
Адукацыя
рэдагавацьКарл Вялікі, да канца жыцьця быў непісьменным, але надаваў вялікую ўвагу адукацыі. У 787 годзе быў выдадзены ўказ аб стварэньні школаў пры кляштарох, у 789 годзе — аб абавязковай адукацыі ўсяго вольнага мужчынскага насельніцтва, але апошні застаўся нявыкананым. Пры двары склаўся вучоны гурток на чале з самім імпэратарам, названы Акадэміяй. Усяляк пялегавалася лацінская славеснасьць, што дало прычыны гісторыкам назваць эпоху панаваньня Карла і ягоных бліжэйшых пераемнікаў Каралінскім Адраджэньнем. Карл цікавіўся таксама германскімі старажытнасьцямі, загадаў запісваць песьні і паданьні на народных мовах, скласьці германскую граматыку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Карл Великий (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 523—525.
- ^ а б M. Br. Charlemagne (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 891—897.
- ^ а б Einhardus Vita Karoli Magni, Life of Charlemagne (лац.) — 0850.
- ^ а б в г Karl der Große (ням.) — 1 — Verlag C. H. Beck, 1999. — S. 117.
- ^ а б Карл Великий (рас.) / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Smiles S. Jasmin: Barber, Poet, Philanthropist (анг.)
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 198. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Дезидерата (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 282.
- ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 199. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Kindred Britain
- ^ а б Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 200. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ^ Franks, Carolingian kings
- ^ Biermé P., Nève F.-X. Chez Edgar P.
- ^ Le Mayeur A. J. J. Les Belges.
- ^ Annales Quierzy-sur-Oise