Гэрман Гэсэ
Гэрман Гэсэ (па-нямецку: Hermann Hesse; 2 ліпеня 1877, Кальф (Вюртэмбэрг), Паўночны Шварцвальд — 9 жніўня 1962; псэўданімы: Эміль Сынклер, Гэрман Ляўшэр) — швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1946).
Гэрман Гэсэ | |
ням. Hermann Hesse | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 ліпеня 1877[1][2][3][…] |
Памёр | 9 жніўня 1962[1][2][6][…] (85 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Яганэс Гесэ[d][5] Marie Hesse[d][5] |
Сужэнец | Ruth Wenger[d][5], Ninon Hesse[d][5] і Mia Hesse-Bernoulli[d][5] |
Дзеці | Bruno Hesse[d][5], Martin Hesse[d][5] і Heiner Hesse[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жанр | раман |
Мова | нямецкая |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія (1946) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творчасьць
рэдагавацьУ пачатку свайго творчага шляху Г. Гэсэ пісаў і друкаваў нэарамантычныя вершы, апавяданьні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Пэтэр Камэнцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (Demian, 1919), «Сідгартга» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гольдмунд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Падарожжа на Ўсход» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных пэрлаў» (Das Glasperlenspiel, 1943) і іншыя.
Творы Г. Гэсэ атрымалі шырокую папулярнасьць у краінах Захаду, што было абумоўлена ня толькі высокімі мастацкімі якасьцямі, але і наяўнасьцю ў раманах, навэлях матываў усходняй філязофіі й рэлігіі, папулярных ідэяў З. Фройда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гэсэ характэрны інтэлектуалізм, пастаноўка фундамэнтальных філязофскіх праблемаў, сымбалічнасьць, дакладнасьць псыхалягічных характарыстык. Г. Гэсэ выступаў за актуалізацыю клясычнай культурнай спадчыны.
Беларускія пераклады
рэдагавацьПершы пераклад твора Гэсэ на беларускую мову адносіцца не пазьней як да 1923 г. Верш «У мгле» пераклаў Янка Купала. Вершы Гесэ таксама перакладалі Уладзімер Папковіч і Васіль Сёмуха[8].
- «Гульня шкляных перлаў»: раман (1992, Васіль Сёмуха)
- «Сідхартха»: раман (2007, Арцём Арашонак)
- «Стэпавы воўк»: раман (2011, Васіль Сёмуха)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Hermann Hesse (нід.)
- ^ а б Hermann Hesse — 2006.
- ^ Hermann Hesse (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ https://web.archive.org/web/20230924112029/https://www.calw.de/kultur/hermann-hesse
- ^ а б в г д е ё ж з Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Hermann Hesse // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ https://www.stabbondio.ch/IT/Cimitero-58955b00
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
рэдагаваць- Гесэ Герман // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэрман Гэсэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў