Цагляная готыка
Цагляная готыка (па-нямецку: Backsteingotik) — кшталт гатычнай архітэктуры, пашыраны ў рэгіёнах вакол Балтыйскага мора, бедных будаўнічым камнем, асабліва ў Паўночнай Германіі. Будынкі гэтага стылю ўзводзіліся пераважна ці цалкам з чырвонай цэглы. Цагляныя гатычныя будынкі гішпанскіх мурынаў утвараюць незалежны стыль, званы мудэхарская готыка, які не разглядаецца ў гэтым артыкуле. У рэчышчы цаглянай готыкі разьвівалася гатычная архітэктура ВКЛ.
Цагляная готыка прыходзіць на зьмену цаглянаму раманэску, а пазьней у сваю чаргу зьмяняецца цагляным рэнэсансам. Межы паміж цаглянай готыкай і абодвума названымі стылямі досыць расплывістыя.
Адсутнасьць у цаглянай готыцы архітэктурнай скульптуры, пашыранай у іншых кірунках готыкі але недасягальнай пры замене камня цэглаю, кампенсуецца складанай арнамэнтацыяй сьценаў, у тым ліку пры дапамозе коляравых кантрастаў паміж чырвонаю цэглаю, паліванаю цэглаю й белаю вапнаю.
Збудаваньні цаглянай готыкі можна сустрэць у Беларусі, Даніі, Нямеччыне, Латвіі, Летуве, Нідэрляндах, Польшчы, Расеі (у Калінінградзкай вобласьці), Украіне, Фінляндыі, Швэцыі, Эстоніі.
Цэгла
рэдагавацьУ адрозьненьне ад каменных блёкаў звычайнай готыкі, якія рыхтаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы, цэгла выраблялася на асобных спэцыялізаваных прадпрыемствах. Шырокае распаўсюджаньне атрымала цэгла гэтак званага манастырскага фармату, памерам прыблізна ад 28×15×9 см да 30×14×10 см, якая клалася са швамі каля 15 мм.
-
«Гатычная кладка» («gotischer Verband»)
-
Паліваная цэгла
-
Фігурная цэгла
-
Паліваная фігурная цэгла
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦагляная готыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў