Траісты саюз

вайсковы альянс Аўстра-Вугоршчыны, Італіі і Нямеччыны ў 1882—1915 роках

Траі́сты саю́з — міждзяржаўны вайскова-палітычны блёк Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны і Італіі, сфармаваны ў 1879—1882 г. з мэтай сумеснага працістаяньня ўплыву Францыі і Расеі. Канчатковае пагадненьне паміж трыма краінамі было падпісана 20 траўня 1882 г. у Вене. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненьнях, накіраваных супраць аднаго зь іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 г., пакуль Італія ў ходзе 1-ай сусьветнай вайны не перайшла на бок Антанты[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.