Напалеонаўскія войны
Напалеонаўскія войны — шэраг буйных глябальных канфліктаў з 1803 па 1815 гады ў пэрыяд росквіту Францускай імпэрыяй, ачоленай Напалеонам I, і ейных хаўрусьнікаў супраць рознай колькасьці эўрапейскіх дзяржаваў, якія ўтваралі розныя кааліцыі. Пэрыяд спрыяў францускаму панаваньню над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы. Войны былі зьвязаны зь нявырашанымі спрэчкамі, спрычыненымі наступствамі Францускай рэвалюцыі і францускімі рэвалюцыйнымі войнамі, якія мелі месца паводле вынікаў вайны Першай кааліцыі (1792—1797) і Другой кааліцыі (1798—1802). Да Напалеонаўскіх войнаў часта ўлучаюць пяць буйных канфліктаў, названых паводле кааліцыяў, якія змагалася супраць Напалеона, як то войны Трэцяй кааліцыі (1803—1806), Чацьвертай кааліцыі (1806—1807), Пятай кааліцыі (1809), Шостай кааліцыі (1813—1814) і Сёмай кааліцыі (1815). Асобна ў складзе згаданых войнаў улучаюць вайну на Пірэнэйскім паўвостраве (1807–1814) і францускае ўварваньне ў Расею (1812).
Напалеонаўскія войны | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бітва пад Аўстэрліцам працы францускага мастака Франсуа Жэрара. | |||||||||
| |||||||||
Заняўшы пасаду консула, Напалеон атрымаў у спадчыну разбураную і зьнясіленую рэспубліку, якую ён здолеў пераўтварыць у дзяржаву з стабільнымі фінансамі, моцнай бюракратыяй і добра падрыхтаванай арміяй. У сьнежні 1805 году Напалеон дасягнуў, як лічыцца, найвялікшай перамогі, зьнішчыўшы расейска-аўстрыйскую армію пад Аўстэрліцам. На моры брытанскі флёт здабыў перамогу сумесны франка-гішпанскія вайскова-марскія сілы ў бітве пры Трафальгары 21 кастрычніка 1805 году. Гэтая перамога забясьпечыла брытанскі кантроль над морамі і прадухіліла ўварваньне Напалеону ў Брытанію. Занепакоеная павелічэньнем францускай улады, Прусія ачоліла чацьвертай кааліцыі поруч з Расеяй, Саксоніяй і Швэцыяй, аднавіўшы вайну ў кастрычніку 1806 году. Напалеон хутка перамог прусаў ля Ены і расейцаў ля Фрыдлянду, праз што ўсталявай новы мір. У 1809 годзе мір быў скасаваны вайной Пятай кааліцыі на чале з Аўстрыяй, аднак падрыхтаванасьць іхных сілаў была дрэная. Спачатку аўстрыйцы атрымалі ўзрушальную перамогу пад Аспэрнам, але хутка былі разьбітыя ля Ваграму.
Спадзеючыся на ізаляцыю і слабасьць Брытаніі праз усталяваньне кантынэнтальнай сыстэмы, Напалеон распачаў уварваньне ў Партугалію, адзінага брытанскага хаўрусьніка ў кантынэнтальнай Эўропе. Па захопе і акупацыі Лісабону ў лістападзе 1807 годзе, Напалеон скарыстаўся магчымасьцю і захапіў свайго было хаўрусьніка Гішпанію. У выніку на трон Гішпаніі быў прасунуты Напалеонавы брат Жазэф Банапарт. У гэты ж момант партугальцы зладзілі паўстаньне пры падтрымцы брытанцаў і выгналі французаў з Ібэрыі ў 1814 годзе пасьля шасьці гадоў баёў. Па сутнасьці, Расея, не жадаючы несьці эканамічныя страты ад зьніжэньня гандлёвых сувязяў, рэгулярна парушала кантынэнтальную сыстэму, чым прымусіла Напалеона пачаць маштабнае ўварваньне ў Расею ў 1812 годзе. Кампанія ў выніку скончылася катастрафічнай паразай Напалеону і фактычнаму зьнішчэньню ягонага вялікага войска.
Заахвочаныя станам Аўстрыя, Прусія, Швэцыя і Расея ўтварылі шостую кааліцыю і пачалі новую кампанію супраць Францыі, здабыўшы рашучую перамогу ля Ляйпцыгу ў кастрычніку 1813 году. Апасьля кааліцыя ўварвалася ў Францыю з усходу і паўднёвага захаду. У канцы сакавіка 1814 году кааліцыйныя войскі захапілі Парыж і прымусілі Напалеона да здачы. Ён быў высланы на востраў Эльба, а ў краіне была адноўленая ўлада Бурбонаў. У лютым 1815 годзе Напалеон уцёк з вострава і павярнуўся ў Францыю, дзе аднавіў сваю ўладу на пэрыяд вядомы як Сто дзён. Па фармаваньні сёмай кааліцыі хаўрусьнікі разграмілі францускія войскі ў бітве пры Ватэрлёо ў чэрвені 1815 году. Другім разам былога францускага імпэратара выслалі на аддалены востраў Сьвятой Гэлены, дзе ён сканаў праз шэсьць гадоў[1].
Паводле вынікаў вайны быў скліканы Венскі кангрэс, які перагледзеў межы Эўропы і прынёс пэрыяд адноснага міру. Войны мелі глыбокія наступствы на хаду глябальнае гісторыі, у тым ліку спрыялі распаўсюду нацыяналізму і лібэралізму, уздыму Вялікабрытаніі як галоўнай вайскова-марской і эканамічнай сілы сьвету, зьяўленьне рухаў незалежнасьці ў Лацінскай Амэрыцы і наступнага заняпаду Гішпанскіх і Партугальскіх імпэрыяў, фундамэнтальнай рэарганізацыя нямецкіх і італьянскіх тэрыторыяў у вялікія дзяржавы і распрацоўку радыкальна новых мэтадаў вядзеньня вайны, а таксама грамадзянскага заканадаўства. Па заканчэньні напалеонаўскіх войнаў усталяваўся пэрыяд адноснага міру ў кантынэнтальнай Эўропе, які доўжыўся да пачатку Крымскай вайны ў 1853 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zamoyski, Adam (16 October 2018). «Napoleon: A Life». London: Basic Books. — С. 480. — ISBN 9780465055937.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Напалеон на Military Heritage. (анг.)
- Напалеонава фундацыя. (фр.) (анг.)
- Напалеонавы дапаможнік. (анг.)