Габсбурская манархія
Габсбурская манархія, Габсбурская імпэрыя ці Аўстрыйская манархія — неафіцыйная назва сукупнасьці тэрыторыяў, якія знаходзіліся пад уладай аўстрыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненьні да пэрыяду з 1526 году, калі аўстрыйскі эрцгерцаг Фэрдынанд I далучыў да сваіх ўладаньняў зямлі Чэскай кароны і Вугоршчыны, да 1804 году, калі была ўтворана Аўстрыйская імпэрыя. Тэрмін «габсбурская манархія» можа таксама ўжывацца ў шырэйшым сэнсе ў дачыненьні да пэрыяду з 1276 году (пераход Аўстрыі пад уладай Габсбургаў) да 1918 году (распад Аўстра-Вугоршчыны). Да 1804 году тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уладай Габсбургаў, ня мелі адзінай афіцыйнай назвы.